![]() |
![]() |
Для мяне 5-хвілінныя фільмы «Абед», «Сляпая зона», «Прывітанне, зброя», «Дзвюхлапы сябар» не звязаны ніяк. Не бачу іх у нейкай асаблівай сацыяльнай нішы. Гэта наогул старыя праекты, але так, я працую з рэальнасцю і спрабую казаць пра ўнутраны стан, хваляванні людзей — удзельнікаў падзей і гледачоў. У адным выпадку гэта пра неверагоднае жаданне жыць і любоў да жывёл, у іншых — пра жыццё ў той сістэме, дзе напружанне, ціск і гвалт служаць... Болей »
Так, Азгур — наш герой... Музей-майстэрня — не толькі і не проста мемарыяльная, але і манаграфічная інстытуцыя. Наш збор уключае выяўленчыя калекцыі і прадметы, якія маюць дачыненне да асабістага, прыватнага жыцця мастака. Азгур супаў, быў мабілізаваны XX стагоддзем. Яго творчая спадчына — гэта XX стагоддзе «ў асобах», гэта яго выбар. Унікальная сітуацыя. І мы працяглы перыяд пазіцыянавалі сябе як «музей эпохі, музей эпосе». А затым на... Болей »
Сёння можна пачуць фразы: «адбыўся прарыў у актуальным мастацтве, незалежным кіно, маладой драматургіі»? Ніхто нікуды не прарываецца. Усе мы прывыклі да сітуацыі, калі тут цяжка нешта рабіць і нельга выйграць «Оскар». Дык вось, прыйшлі людзі, на шчасце, не знаёмыя з мясцовымі аўтарытэтамі. Вырасла іншае пакаленне, якое пляваць хацела на абмежаванні. Яны проста едуць, як Андрэй Куціла, і атрымліваюць галоўны прыз на лепшым у свеце фестыв... Болей »
Памятаю вашу першую выставу з Тоняй Слабодчыкавай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Потым была серыя перформансаў, Гомель, Калінінград, відэа ў Гістарычным музеі, знятае ў Польшчы. Грузія, захапленне дыназаўрамі і паралельна — лекцыі, экскурсіі. З аднаго боку, шмат падзей і ты пастаянна прысутнічаеш ў полі ўвагі. З іншага — ёсць гэты трыгер непрынятасці. Давай пагаворым пра актыўнасці ў гэтым ключы. — Адна з вялікіх праблем нашаг... Болей »
Сёлета Рыгору Сітніцы споўнілася 60 год. Да юбілею прымеркаваная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі. Рэдка, але здараецца, што людзі творчых прафесій, маючы права на юбілейную персаналію, ад такога гонару адмаўляюцца. Бо ганарыцца асабліва няма чым. Узрост нібыта паважаны, а як азірнешся —дык, як казала адна мая знаёмая, згадаць ёсць што, але дзецям няма чаго расказ... Болей »
Беларусы (і як частка Рэчы Паспалітай, і ў складзе Расійскай імперыі) успрымалі Парыж культурнай сталіцай свету. Наведванне гэтага горада і знаёмства з ягонымі музеямі лічылася калі не абавязковым, то вельмі пажаданым складнікам гуманітарнай адукацыі. Усё XIX стагоддзе — эпоха актыўных творчых перамяшчэнняў. Ва Усходнюю Еўропу,у Расію едуць на заробкі жывапісцы з Францыі, ... Болей »
Юбілейная ідэя для пятага «Месяца фатаграфіі ў Мінску» падалася мне дзіўнай... Па-першае, я не веру ў схільнасць да пафасу стваральнікаў яго канцэпцыі, а па-другое, праца з паняццем часу занадта складаная для выказвання — яно хоць і калектыўнае, то-бок шматслаёвае, але разлічана на масавага, актыўнага гледача. Наўрад ці настроенага на філасофскія пошукі, наўрад ці з адпаведным слоўнікам, і наогул, мы ж у візуальным полі знаходзімся... ... Болей »
Сёння, калі пішу гэтыя радкі, зноў перажываю тыя пачуцці… Збольшага я ведаю творчасць Гаўрылы Харытонавіча, маю ўяўленне пра варункі ягонага жыцця і стасункі з калегамі і глядацкай грамадою, але ён застаўся для мяне таямніцай — і як асоба, і як мастак. Здавалася б, само жыццё вяло таленавітага хлопца з беларускага Палесся ў бок Кіева. У любым выпадку на поўдзень. Ад Гомеля да Кіева бліжэй, чым да Мінска. Прытым што Кіеў у часы юнацтва і... Болей »
Выставу адкрывае праект Таццяны Ткачовай «Сезоны Веры». Гэтая серыя партрэтаў 91-гадовай Веры Зянько — прамая фатаграфія з характэрнымі для гэтага жанру аб’ектыўнасцю і дэталізацыяй. Рэчыўным складнікам партрэтаў і іх галоўным фокусам становяцца ўборы галоўнай гераіні, яе калекцыя, якую яна збірала ўсё жыццё. Кожная з гэтых рэчаў — радок у дзённіку памяці. Мы амаль чуем голас Веры, калі яна распавядае пра сябе: «...Упершыню я ўбачыла ся... Болей »
У холе віленскай Ратушы наведвальнікаў сустракаюць слайд-боксы, так любімыя ў вулічных публічных прасторах: фатаграфіі і тут паўнавартасна працуюць як медыум, а суправаджальная інфармацыя акрэслівае асноўныя этапы мінулага стагоддзя. Гэта барацьба за незалежнасць, трагічны 1939 год, падзеі рэлігійнага жыцця, катастрофа літоўскіх яўрэяў, эканамічная блакада 1990-х, Кансты... Болей »