![]() |
![]() |
Чалавек-інстытуцыя ці тыповы каралеўскі чыноўнік? Дзяржаўны дзеяч ці апантаны кар’ерыст? Эканаміст-рэфарматар ці самадур-прыгоннік? Усё гэта – характарыстыкі аднае асобы – Антонія Тызэнгаўза. Пратэжэ караля Станіслава Аўгуста, міністр фінансаў і каралеўскі аканом, маючы ў распараджэнні агромністыя сродкі, разгарнуў бурлівую дзейнасць у Горадні ды ў сваім маёнтку Паставы. Скончыў нядобра, але свой след у гісторыі пакінуў. <br /><center>... Болей »
Манаскі ордэн каталіцкага касцёлу, створаны адмыслова для адукацыі ды выхавання моладзі розных слаёў грамадства, з XVIII ст. закараніўся ў беларускім Шчучыне. Атрымаўшы шчодрыя ахвяраванні ад мясцовай магнатэрыі, айцы-піяры стварылі выдатную школу – калегіум, які паспяхова канкураваў з адукацыйнымі ўстановамі езуітаў. Зачынены царскімі ўладамі, ён аднавіўся ў міжваенны перыяд. У незалежнай Беларусі піяры вярнулі частку маёмасці ў Шчучын... Болей »
Горад над Вяллёю, заснаваны полацкімі крывічамі, на некалькі стагоддзяў зрабіўся сталіцаю буйной еўрапейскае дзяржавы. А ў пачатку ХХ ст. ператварыўся ў галоўны цэнтр беларускага нацыянальнага руху, якім заставаўся і ўвесь міжваенны час. Сённяшняя сталіца Рэспублікі Літва – Вільня – аддзеленая ад Беларусі мяжой Еўразвязу, застаецца важнаю часткаю беларускае нацыянальнае традыцыі. <br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_blank"... Болей »
Беларуская кніга мае адну з самых старажытных традыцый у свеце. Яна перажывала як часы бурлівага росквіту, асабліва ў XVI – пачатку XVII ст., так і поўнага заняпаду ў перыяд контррэфармацыі, а потым панавання Расейскай імперыі. Адраджэнне беларускага кнігадруку ў XX ст. было перарванае сталінскімі расстрэламі і пасляваеннай савецкай стагнацыяй. У незалежнай Беларусі беларуская кніга зноў давяла сваю жыццястойкасць без усялякай падтрымкі... Болей »
Якою мае быць беларуская нацыянальная ідэя, пра што так шмат гавораць чыноўнікі ды ідэолагі беларускага рэжыму? Як з беларускаю нацыянальнай ідэяй згаджаецца афіцыйнае праслаўленне нямецка -савецкай вайны 1941 – 1945 гадоў, у якой Беларусь зазнала найвялікшыя страты? Ці звязанае з нацыянальнай ідэяй святкаванне ў Беларусі – адзінай краіне ў свеце – гадавіны бальшавіцкай рэвалюцыі 7 лістапада? Якая яна, сапраўдная беларуская нацыянальная... Болей »
Пагорак каля вёскі Беразавец побач з Карэлічамі (Гарадзенская вобласць) мясцовы люд называе замкам Кміты. І гэта той рэдкі выпадак, калі народная памяць аказалася дакладнай. Бо гісторыкі выявілі ў архіўных крыніцах, што тут у пачатку XVII ст. сапраўды знаходзілася ўладанне пана Рыгора Кміты. Па інвентарах XVII–XVIII ст. даследчыкі вызначылі месцы, дзе стаялі дамы, гаспадарчыя будынкі, вежы, брамы. А потым архіўную інфармацыю пачалі прав... Болей »
Гарачыя спрэчкі пра сапраўдную Літву амаль штодня праходзяць у інтэрнэт – прасторы, у іх удзельнічаюць самыя розныя людзі, галоўным чынам, аматары гісторыі і рэдка калі прафесійныя гісторыкі. Між тым за апошнія два стагоддзі даследчыкі выдзелілі некалькі значэнняў тэрміна Літва і дакладна акрэслілі межы Літвы гістарычнай, называнай яшчэ ўласна Літвой, якая была пачатковым ядром, а потым галоўнай вобласцю Вялікага Княства Літоўскага. <b... Болей »
Кляштары ордэну святой Брыгіты – вялікая рэдкасць у Беларусі, іх было ўсяго два, а неўзабаве застаўся адзін – гарадзенскі. Шчаслівым лёсам ён ацалеў і выдатна захаваўся да нашых дзён, хоць, зразумела, пры савецкай уладзе манашак выселілі. Ацалелі не толькі муры касцёла і кляштара ды ўнікальны драўляны лямус XVII ст. Калі ў пачатку 60–х гадоў XX ст. даследчыкі абследавалі сутарэнні, іх чакалі сенсацыйныя адкрыцці. <br /><center><a href=... Болей »
Беларускі баярскі род Сапегаў здолеў выбіцца ў буйныя магнаты даволі позна, пачынаючы ад знакамітага Льва, які сваёй бліскучай кар’ерай даў пачатак далейшаму яго росквіту. Сапегі здабылі агромністыя зямельныя ўладанні, займалі галоўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. А гэта вымагала сталага побыту ў сталіцы і адпаведнага стылю жыцця: шыкоўныя палацы, буйныя ахвяраванні на храмы ды мастацтва. Дзейнасць Сапегаў у Вільні не магла не па... Болей »
Больш чым двухтысячагадовую гісторыю Полацку немагчыма адправіць у нябыт. Як бы таго ні хацелася расейскім, савецкім, а потым і лукашэнкаўскім уладам, яна ўвесь час прабіваецца на паверхню грамадскага жыцця. Праз артэфакты з культурнага слоя, праз помнікі выбітным палачанам, праз больш чым дзясятак музеяў, аб’яднаных у гісторыка-культурны запаведнік. Полацак трывала ўвайшоў у нацыянальную свядомасць як сталіца першай беларускай дзяржавы... Болей »