Адам Мікола, Антыгерой

Антыгерой

Аповесць

Адам Мікола

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Мікола Адам; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Я — баязлівец. Напэўна. І няўдачнік. Праяўленне баязлівасці і слабасці для мужчыны, верагодна, не самае прыемнае, асабліва ў прысутнасці каханай дзяўчыны ці проста сяброўкі. Адчуванне поўнай бездапаможнасці ўціскае вочы ў падлогу, а галаву — у плечы. І справа не ў тым, што ты баішся біцца. Магчыма, «махач» — твой адзіны талент. Усведамленне таго, што будзе балюча, ператварае цябе ў мыш ці, хутчэй, у пацука. І хоць табе не ўсё адно, што падумае пра цябе твая спадарожніца, масты ўжо спалены. Яна бачыла, што ты спалохаўся. Ёй напляваць, адкажаш ты ці не на абразу словамі альбо кулаком. Яна заўважыла твае разгубленыя вочы, што адчайна шукаюць выйсця з сітуацыі, але не могуць знайсці. Яна чула тваё маўчанне ў адказ на пагрозы ў твой жа адрас. Ты мог бы не кідацца на злом галавы на крыўдзіцеля, каб памерці ад нажа якога-небудзь дэгенерата, які толькі што адкінуўся з «зоны» і які ненавідзіць цябе толькі за тое, што ты доўгавалосы «акулярык». Ты мог бы, не спыняючыся, паказаць суперніку «фак» і абпаліць словамі не горш за агонь, а потым схапіць спадарожніцу за руку і зматвацца дварамі, замятаючы сляды, каб вас не дагналі, апынуўшыся ж у бяспецы, упіцца ў яе вусны, абменьваючыся адрэналінам. Ты мог проста спыніцца і памерці, як мужчына, абараняючы, засланяючы сабой сваю дзяўчыну. Але ты нічога не зрабіў, а яна бачыла твае вочы. І гэта яна засланяла цябе сабой. А ты стаяў за яе спінай, жаваў губы і маліў Бога, каб толькі не білі. Ні цябе, ні яе. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Адам Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Адам Мікола, Насця

Насця

Аповесць

Адам Мікола

«Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. Не бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны з апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не злятаюць з-пад носа саплівымі ледзяшамі і не разбіваюцца на шматлікія шарыкі аб брук. Наадварот, пацалункі прыляпляюцца да вуснаў жуйкамі... Болей »


epub
Адам Мікола, Шоўк. Гісторыя жарсці

Шоўк. Гісторыя жарсці

Аповесць

Адам Мікола

Вечар поўз, як чарапаха, але ўсё ж поўз. Яму не было куды спяшацца. Ён выдатна ведаў, калі і дзе трэба з’явіцца. Асабліва дзе. Ён любіў месцы, дзе яго чакалі, таму ніколі не спяшаўся да іх, бо нібыта смакаваў сваё хуткае з’яўленне, гуляючы ў Бога. Яму падабалася вяршыць лёсы, застаючыся абыякавым, праўда, да таго, ламаў ён іх ці рабіў шчаслівымі. Вечар не адрозніваў адценняў у адносінах. І ў гэты раз ён не спяшаўся. Ведаў, што з’яўленню... Болей »


epub
Адам Мікола, Мыла

Мыла

Раман

Адам Мікола

Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу. Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў ці гарачай гарбатай, ці халодным кефірам альбо сокам, гледзячы які ў каго густ; пазіраючы сабе пад ногі і толькі цудам абмінаючы вып... Болей »


epub
Адам Мікола, Прывітанне, Даша!

Прывітанне, Даша!

(раман у дзвюх кнігах)

Адам Мікола

Гэта гісторыя пра сённяшніх дзесяцікласнікаў з маленькага правінцыйнага горада, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у кнізе, у якім кансерватыўны і мяшчанскі ўклад побыту лічыўся нормай, і які прымаўся за ўзор спакою, пакуль галоўная гераіня Даша Белая не паглядзела серыял «Школа» і не адзначыла для сябе, што ўсе у іх горадзе тупеюць і з гэтым трэба неяк змагацца. Яна перафарбавалася ў «эма», абвясціўшы гораду свой а... Болей »


epub
Адам Мікола, Адаптацыя

Адаптацыя

(працяг рамана «…І прыдбаў гэты дом»)

Адам Мікола

Напэўна, Вёсцы мы здаваліся неандэртальцамі ці, хутчэй, малпамі, якіх выпусцілі з клеткі дзеля забавы. Бясплатнае кіно! А яшчэ лепш заапарк і цырк у адным флаконе! Асабліва гучна Вёска смакавала сцэну, у якой «чулліва» сустракала нас баба Маруся каля свайго двара. — Чаго гэта вы прыперліся сюды?! — былі яе першыя словы, прамоўленыя, мабыць, у кантэксце «запрашаем калі ласка». Мама зрабіла выгляд, што не дачула. Яна адвярнулася ўбок, але... Болей »


epub
Адам Мікола, Анёл і траянда

Анёл і траянда

Аповесць

Адам Мікола

Ранішні туман паглынаў горад з апетытам ненаеднага монстра, а яшчэ нагадваў павуціну, у якой горад заблытваўся, быццам пайманая небарака-муха. І таксама паходзіў на ласцік, якім нябачны мастак сціраў усё, што намаляваў, запар з халста карціны. Менавіта сцертай карцела ў тую хвіліну быць дзяўчыне, якая ўзыходзіла, быццам на эшафот, на дах высоткі, дзе здымала кватэру, сцертай ушчэнт, каб і слядоў не засталося. Зарыпелі крокі на снезе, шт... Болей »


epub
Адам Мікола, Джала скарпіёна

Джала скарпіёна

Раман

Адам Мікола

Мія паклала тэлефон побач з сабой, сагнула ногі ў каленях, абняла іх аберуч, прыхінулася спінай да сцяны. Яна сядзела на тахце, засланай квяцістым покрывам, у здымнай двухпакаёвай кватэры адной з высотак, што цягнуліся да неба з праспекта Ракасоўскага. Поруч яе шасцігадовая дачка гуляла ў Бэтмэна на ноўтбуку. Па тэлевізары ішлі мульцікі пра чарапашак-ніндзя. У вачах Міі дзяўчынка выглядала героем. Абараняла ад Паніча!.. (фрагмент) Болей »


epub
Адам Мікола, Муза

Муза

Аповесць

Адам Мікола

Цэлы дзень учора церусіў дождж з хуткасцю, не іначай, сельскай напрацаванай клячы, запрэжанай у вазок, вазніцы якога было ўсё роўна куды кіраваць і навошта, гэтаксама, як і клячы. Ёсць дарога — то і добра, ніхто нікога не прыспешвае, а скончыцца яна, пачнецца новая, і так да бясконцасці. Хворы, а чаму б і не, дождж, інакш як растлумачыць яго абыякавасць да самога сябе і да жыцця, да таго ж, напэўна, схільны да самагубства, хворы на, хут... Болей »


epub
Адам Мікола, Хронікі Белых Рос: Адам і Ева

Хронікі Белых Рос: Адам і Ева

Раман

Адам Мікола

Ева была «пакаёвай кветкай», калі пазнаёмілася з Адамам. Нават дзіўна, што яны сустрэліся, што іх лёсы і душы перасякліся ўвогуле, бо ўсход з захадам перасячыся не можа апрыёры. Зрэшты, хто з іх атаясамліваўся з усходам, а хто з захадам — заставалася задачай з двума невядомымі. Яны настолькі часта мяняліся месцамі, што і самі заблыталіся ў баках свету, як ва ўраўненні, рашыць якое не ўяўлялася магчымым, бо і яна, і ён з матэматыкай не с... Болей »


epub
Адам Мікола, Паэт і Паэтка

Паэт і Паэтка

Аповесць

Адам Мікола

Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне вераб’ём па-над вухам і скокне некуды ў нябачную пустэчу: не злавіць, не адшукаць яго ні там, ні дзе-небудзь яшчэ. Звычайна Паэт пісаў ... Болей »