![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Павел Каралёў; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Каралёў Павел, Адным ранкам у “Беларускай хатцы”. Нарыс-дапушчэнне пра ад’езд Багдановіча ў Ялту; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 93-97
Таго ранку ў “Беларускую хатку” на Захар’еўскай вуліцы малады чалавек завітаў зусім рана. Дзверы надзіва аказаліся адкрытымі. Няпэўным крокам ён зайшоў у пакой. Спыніўся, каб агледзецца ў новым памяшканні, і пасля невялікай паўзы прайшоў у сталовую залу на першым паверсе. Ён паспеў акурат да сняданку. І хоць снеданне прызначалася толькі для сваіх (гэта абеды можна было атрымаць любому за невялікую плату), але цяпер госць больш упэўнена пачуваўся і прысеў на адно з крэслаў. Час ад часу выглядвала і дзівілася на ранняга наведвальніка кухарка, якая жыла тут жа. “Ці мала каго з беларускіх дзеячоў занясе сюды. Усіх ужо і ў твар не прыпомніш... – думала пані Эмілія. – Праўдзіва жартаваў колішні рэдактар “Нашай Нівы” Уласаў, – узгадала раптам яна: Не змяшчаюцца ўжо свядомыя беларусы на адной канапцэ”. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org