Наша гаворка — пра вялікі праект пісьменніка-гісторыка Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава пад агульным назовам «Я — сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты». Першая кніга (выйшла ў 2011 г.) узнаўляе генеалогію роду Статкевічаў, Сацкевічаў-Статкевічаў герба «Касцеша» і Карафа-Корбутаў герба «Корчак»; другая (2012) прысвечана роду Некрашэвічаў герба «Любіч», Татурам герба «Данброва», Сеўрукам герба «Курч», Кернажыцкім герба «Юноша» і Ма... Болей »
Выданне серыі «Летапіс беларускай шляхты» (знак серыі – «Страла выратавання») прысвечаны гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Кнігі змяшчаюць кароткае апісанне і радаводныя роспісы, а таксама цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця прадстаўнікоў беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. У радаводных роспісах першы лік абазначае парадкавы нумар прадстаўніка роду, другі – ад якога прод... Болей »
Гэты раман — гісторыя жыцця чэшскага кельнера-недаростка Яна Дзіце, расказаная ім самім. Галоўны герой мерае свет раскошнымі міжваеннымі рэстарацыямі, у якіх яго муштравалі, а людзей — VIP-кліентамі, якіх яму даводзілася абслугоўваць; прагне зрабіцца мільянерам, але дасягае ўнутранае свабоды, толькі страціўшы ўсё, што меў. Жыццёвую філасофію ва ўсіх сэнсах маленькага чалавека Грабал сэрвіруе ў комплексе з гісторыяй Чэхаславаччыны 1918—1... Болей »
О жизни улиц, прошлом и настоящем города ведет интересный рассказ на радио и в книге «Я иду по городу, по знакомой улице...:> алюблённая в Брест, не равнодушная к нему краевед Валентина Григорьевна Купцова. Книга полезная, нужная. Прочитав еб, брестчанин мохет сказать с душевной теплотой, а может, и с гордостью, - это мой город, моя Родина, и хорошая, и не совсем. Она одна для всех, но разная, как эти улицы, дома и квартиры. Но она моя... Болей »
Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не. Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой твор ад неправамернага выкарыстання іншым чалавекам. У дадатках да кнігі змешчаны адрасы і тэлфоны ўстаноў, якія займаюцца абаронай аўтараў... Болей »
Зборнік змяшчае матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына», якая адбылася ў Гальшанах і Навагрудку 8-10 верасня 2006 г. Праблематыка дакладаў ахоплівае самы шырокі спектр праблем па гісторыі дынастыі Ягелонаў. Увага даследчыкаў сфакусіравана на такіх аспектах, як новыя інтэпрэтацыі традыцыйных гістарычных крыніц, нетрадыцыйныя крыніцы, манарх і яго двор, манархі грамадства. Болей »
Рассохлы парог хаты бацькаў пакінуць,каб ад долі ўцячы,-можаш. Туманны ўсход і пах ліпаў забыць,каб шумным асфальтам прайсціся,- можаш. Усмешку дзяцінства ды радасць жыцця пагасіць,каб далёкія мары наблізіць,- можаш. Слова- песню сваю ў пыл дарогі шпурнуць,каб хутчэй слупы верставыя міналі,- таксама можаш. А калі слязамі боль пакоціцца,калыханку матчыну ўспомні. Сакрат Яновіч Болей »
Язэп Драздовіч — адметная, яркая асоба ў беларускай культуры першай паловы XX стагоддзя. Таленавіты жывапісец і графік. адмысловы майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст — ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Вытокі ягонага мастацтва ідуць ад традыцыйна-народнага светаўспрымання. Асобныя пласты ягонай творчасці можна цалкам аднесці да прафесійнага мастацтва, іншыя — да наі... Болей »
У кнізе на падставе міждысцыплінарнага навуковага аналізу культурнага развіцця ў сучасным свеце, а таксама практычнага матэрыялу, вывучанага аўтарам непасрэдна падчас мэтавых вандровак у розных еўрапейскіх краінах і ЗША, асветлена надзвычай актуальная праблема мэтазгоднасць і шляхі захавання культурнай самабытнасці беларусаў ва ўмовах глабалізацыі. Адрасавана выкладчыкам, навукоўцам, студэнтам, асветнікам, чыноўнікам, — усім, хто цікаві... Болей »
Ці многа мы ведаем пра свой родны край, пра яго прыроду, багацці нетраў? Аўтар кнігі прапануе зазірнуць у таямніцы падземных скарбаў, каб пазнаёміцца з геалагічнай будовай і мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі Беларусі. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, настаўнікам, краязнаўцам. Болей »