Гэтую кнігу Алесь Бяляцкі планаваў выдаць да свайго 50-годзьдзя. У 2011 годзе ён пачаў зьбіраць тэксты, якія пісаў, пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, - тэксты па гісторыі беларускай літаратуры, крытыка, успаміны пра беларускіх пісьменьнікаў, эсэ (да гэтага ў Алеся Бяляцкага ўжо выходзілі кнігі - манаграфія "Літаратура і нацыя" 1991 і кніга нарысаў і эсэ "Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера" 2006). Праца па ўкладаньні кнігі была ра... Болей »
Атлас уключае каля 200 каляровых карт, схем, планаў, ілюстрацый, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы гісторыі Беларусі ад старажытнасці — пачатку засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі—да стварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь. Болей »
Аўгустоўскі канал — штучны водны шлях, створаны ў XIX стагоддзі, які злучыў Нёман з басейнам Віслы. Яго даўжыня складае 101,2 кіламетра. 18 штучных збудаванняў — шлюзаў — дазволілі падымаць і апускаць судны на розныя ўзроўні воднай паверхні. Сёння канал размешчаны на тэрыторыі дзвюх дзяржаў — Рэспублікі Полылча (каля 80 кіламетраў, 15 шлюзаў) і Рэспублікі Беларусь (21,2 кіламетра, 3 шлюзы). У межах Беларусі Аўгустоўскі канал злучае асоб... Болей »
У зборніку змешчаны ўнікальныя архіўныя дакументы, якія звязаны з гісторыяй Аўгустоўскага канала і яго наваколля. Большасць з іх публікуецца ўпершыню. Адрасавана гісторыкам, краязнаўцам і аматарам айчыннай гісторыі. Болей »
У зборнік увайшлі даклады і паведамленні, прадстаўленыя на VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», праведзенай 27-29 красавіка 2012 г. ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» з удзелам даследчыкаў з Беларусі, Германіі, Расіі, Славакіі, Латвіі, Украіны, Польшчы і Кітая. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі, ... Болей »
Аўтар кнігі распавядае пра дваццаць месяцаў, праведзеных у якасці дарадцы ЦК КПСС у Кабуле. На гэты час прыпала пераасэнсаванне ідэяў і стэрэатыпаў, якімі кіраваліся савецкія лідары, прымаючы рашэнне аб уводзе войскаў у Афганістан. Болей »
Даследаванне кандыдата гістарычііых навук Л.М.Несцерчука закранае глыбінныя праблемы аховы матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Беларусі, яе сучаснага стану і перспектывы далейшага развіцця. Кніга будзе карыснай для спецыялістаў аховы гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўратараў, архітэктараў, архіўных, музейных і бібліятэчных работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў ВНУ, навучэнцаў іншых навучальных устаноў. Яна таксама ўяўляе цікавасць для вучо... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця гістарычнага Ашмянскага павета ВКЛ і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на трох міжнародных навуковых канферэнцыях «Гальшанскія чытанні». Галоўны блок артыкулаў разглядае шматлікія пытанні гісторыі і культуры Ашмяншчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »
Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »
У брашуцры змешчаны лекавыя замовы, якія прыйшлі да нас з глыбокай даўніны. Ім надавалася магічная сіла. Разам з рознымі рацыянальнымі і ірацыянальнымі спосабамі народнай медыцыны яны павінны былі дапамагчы чалавеку ў барацьбе з хваробамі. Разлічанае на шырокае кола чытачоў. Болей »