![]() |
![]() |
Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняр... Болей »
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкі... Болей »
Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё сваіх родных і блізкіх. Многія з іх, жывучы ў эміграцыі, дасягнулі значных посьпехаў і папулярнасці. "Паваенная эміграцыя: скрыжаванні ... Болей »
Першыя цэрквы на Палессі з’явіліся ў XVII-XVIII стагоддзі. Пра што казаць? З’яўленне цэркваў на астатняй тэрыторыі Беларусі таксама датуецца XV-XVI стагоддзем. Вось і ўсё! Гэта адказ на вялікае пытанне: хрысціянства як інстытут прыйшло сюды 400-500 гадоў таму! А на Палессі – 200 ці 150! А перад гэтым існавала культура, якой 10-20 тысячагоддзяў. Зразумела, што людзі не могуць вось так хуценька змяніць свой лад жыцця, сваё стаўленне да на... Болей »
Выданне складаецца з трох кніг, прысвечаных вершам М. Багдановіча «Раманс», «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» на дзесяці мовах. Дапамогу ў арганізацыі выдання аказалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, фінансавую падтрымку — прыватнае прадпрыемства «Неф-праект» (в. Гальшаны, Беларусь). Выданне прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М. А. Багдановіча. Болей »
Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай ... Болей »
Мэта кніжкі - перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўэдым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго жыцьця. Што апісаў у кніжцы, таго ў бальшыні быў сьведкам, тое сам перажыў. Чаго-ж ня бачыў, тое зап... Болей »
Сакрат Яновіч у сваім выданні "Пад знакам Арла й Пагоні" выступае перад чытачом як даследчык. Перш-наперш аўтар падкрэслівае, што фарміраванне беларускай культуры пачалося ў даўні перыяд падчас існавання Вялікага княства Літоўскага, а пазней Рэчы Паспалітай. Сцвярджэнне, што Беларускі народ малодшы брат у "славянскай супольнасці", на думку аўтара, выклікае шмат крытыкі. Падчас фарміравання этнасу і культуры беларусаў, уздзеянне Расіі і ... Болей »
Паэзія не табака, малакроўным нюхаць. Паэт не застыглая ў статыцы мумія. Паэзі'я — ў сэрцы будзіць завірухі. Паэт за мільёны адзін думае. У квактаньні жаб прытажосьці крупінка. Для сэрца закон? Не ўтаймуеш кратамі. Буду йсьці ад сябе, як заўжды, і прыпынкі Рабіцьму над тым, што натхніць і раскратае. Болей »
1911 год... Другая палова чэрвеня... Цягнік у Вільню ўжо імчаўся па беларускіх прасторах. Паабапал вагонаў імпэтна прабягалі зялёныя мурожныя лугі, маладыя сасоньнікі на валуновых узгорках, сінявата-зялёныя пушчы. Вочы маладога чалавека прагна ўглядаліся ў родны краявід. "Вось яна, зямля беларуская, крыніца роднага слова, сустрэчы з якою я смагнуў праз усё маё жыцьцё й заўсёды нешта было на перашкодзе, — езьдзіў у розныя іншыя краіны, п... Болей »