![]() |
![]() |
«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай літаратуры»). Літаратурная спадчына Беларусі. 3 адказнасцю за лёс Айчыны. Творчасць Змітрака Бядулі - новае асэнсаванне. Проз... Болей »
Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх продкаў. Бо заўсёды адчуваў кроўную роднасць з ёю. I кожнае далёкае ці блізкае падарожжа падмацоўвалася гэтым духоўным стрыжнем, які дап... Болей »
Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і... Болей »
Польская прысутнасць на былых усходніх землях Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на працягу многіх стагодд зяў была істотным фактарам беларускай гісторыі. Блізкае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў і ўзаемныя ўплывы. Барацьба за польскасць для палякаў і беларускасць для беларусаў дагэтуль не скончылася. У зменлівых палітычных умовах вось ужо сто гадоў яна працягваецца. Роля русіфікатараў гэт... Болей »
Шаноўны чытач! У тваіх руках факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай — паэткі, імя якой, жыцьцё й творчасьць сталі для нас своеасаблівай легендай. Ужо тое, што паходзіць яна з роду, які па матчынай лініі даў сьвету Міхаіла Лермантава, ды нарадзілася на далёкім Каўказе і ўсё жыцьцё, за выключэньнем некалькіх ваенных гадоў, пражыла па-за адміністрацыйнай мяжой Беларусі, і, як на дзіва, сфармавалася ў беларускую патрыётку, высьпел... Болей »
У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама на-ступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія ца-рызм ажыццяўляў увесь комплекс мерапрыемстваў рэпрэсіўнага характару. Кніга скіравана да тых, хто цікавіцца гісторыяй роднай краіны. Болей »
Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў. Паказаны магчымасці ўвасаблення народных традыцый у сучаснай архітэктуры. Адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурнай спадчын... Болей »
Не знаю. Нічога не ведаю. Сядзім сабе, Абедаем. Насупраць — Вочы ў вочы, Мой лёс і я. А побач, Від ствараючы Бясспрэчнай раўнадушнасці, Хаваючыся, Каб бачылі, Час Аднастайна крочыць. То косіцца, То крывіцца, Даносчыкам прыглянецца, То ласкавым прыкінецца. (...) Болей »
«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі... Болей »
Кніга «Падарожжа ў БНР» уяўляе сабой дасьціпны і ўпарадкаваны паказ у гістарычным кантэксьце арыгінальных дакумэнтаў і матэрыялаў, якія захоўваюцца ў фондах БНР у архівах Менску і Вільні. Яна занадта маляўнічая, каб быць гістарычнай манаграфіяй, і занадта стрыманая ў аўтаравай фантазіі, каб быць літаратурным творам, адсюль і жанр — «архіўны раман». На яе старонках у трох сотнях кароткіх фрагмэнтаў апісваецца ўзьнікненьне цуду, які адбыў... Болей »