Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі паразмаўляць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, дый не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсьць такая ж людзкая і панская, як фр... Болей »
Вядомы беларускі крытык і мовавед Р. Шкраба і яго сааўтар I. Шкраба прапануюць аматарам дасціпнага слова слоўнік прыказак і прымавак, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры. Слоўнік ні структурам, ні матэрыялам не паўтарае выданняў гэтага тыпу. Разлічаны на самае шырокае кола чытачоў — на даследчыкаў-філолагаў, настаўнікаў, студэнтаў і вучняў. Болей »
Кожны населены пункт варты сваѐй кнігі. Крынкі вартыя яе напэўна. Іх гісторыя – гэта працяглыя, кароткія, імгненныя, скамечаныя, зайздросныя, светлыя і змрочныя, складаныя, цяжкія, але ўсѐ адно адметныя, бо ніколі непаўторныя, лѐсы людзей. Гісторыя па большасці не запомніла іх; праглынулася ўсѐ, ці амаль усѐ значнае, важкае ў жыцці местачкоўцаў: усмешкі, жарты, сумненні, хваляванні, усю гаму эмоцый і ўсѐ багацце слоў. Болей »
У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. У працэсе падрыхтоўкі тэкстаў да друку былі выяўленыя артаграфічныя разыходжаньні ў напісаньні адных і тых жа слоў у межах адной і той жа публікацыі. Дзеля гэтага было вырашана правесьці ўніфікацыю варыянтных напісаньняў на карысьць больш частотных варыянтаў у ... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
...у гэтым зборніку - выбраныя публікацыі розных гадоў, якія высьвеч-ваюць творчае і духоўнае станаўленьне аднаго з нашых сучасьнікаў - інака Мікалая, паэта Зьніча, філосафа і музыканта Алега Бембеля... Болей »
Мастацтвазнаўчыя замалёўкі прысвечаныя як вядомым жывапісцам Заходняй Беларусі (Фердынанд Рушчыц, Пётра Сергіевіч), так і тым, чые імёны ў наш час аказаліся напаўзабытымі ці зусім невядомымі, што належалі да розных школ, нацыянальнасцяў, светапоглядаў, светаадчуванняў. Гэта, бадай што, адна з першых спробаў вярнуць у сённяшні дзень цікавыя постаці, якія істотна дапаўняюць (а ў нечым і змяняюць) наша ўяўленне пра выяўленчае мастацтва бел... Болей »
Мы прапануем вам зняёмства з 360 прадстаўнікамі палітычных і дзелавых кругоў, дзеячамі культуры і навукі, лідэрамі пазаўрадавых арганізацыяў і журналістамі, якія ў той йі іншай ступені ўплываюць на сітуацыю ў Беларусі і на грамадскае меркаванне вакол яе. Болей »
Автором книги собран и детально проанализирован обширный фактический материал, связанный с подготовкой и убийством нацистского генкомиссара Беларуси В. Кубе. Приведены малоизвестные факты из истории партизанского движения, деятельности немецкой оккупационной администрации и спецслужб. Содержит большое количество ссылок на архивные документы и воспоминания. Болей »
У кнізе прасочваецца працэс развіцця на беларускіх землях культавага дойлідства ў XIII—XVI стст. Прыведзены вынікі гістарычнага і архітэктурна-археалагічнага вывучэння помнікаў гэтага перыяду, уведзены ў навуковы ўжытак раней невядомыя, даследаваныя аўтарам культавыя пабудовы. Кніга багата ілюстравана. Разлічана на археолагаў, навукоўцаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца архітэктурнай спадчынай. Болей »