![]() |
![]() |
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск». Болей »
У зборніку ўпершыню сабрана ва ўсёй сваёй мнагастайнасці і варыянтах варажба, якая здавён праводзілася на Беларусі. Большасць варожбаў прымеркавана была да каляндарных свят — Каляд, Купалля і інш. У асноўным яны прысвячаліся каханню. Але сустракаліся і такія, дзе чалавек хацеў даведацца пра поспехі ў будучым ураджаі, працягласць свайго жыцця і г. д. Разлічаны на шырокае кола чытачоў. Болей »
Другі выпуск «Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці» складзены паводле таго ж падыходу, які быў выкарыстаны ў пілотным выпуску дайджэста, што прадстаўляў даследаванні, вырабленыя ў 2018–2019 гадах. Як і раней, у новым выпуску адлюстраваныя даследаванні, праведзеныя беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі аналітычнымі цэнтрамі, прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды... Болей »
У зборніку пададзены тэксты дакладаў удзельнікаў канферэнцыі, праведзенай у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 26 чэрвеня 2013 г. Спектр узнятых беларускімі даследчыкамі пытанняў дастаткова шырокі — гісторыя архіўнай справы ў Беларусі і лёс дакументальнай спадчыны, выкарыстанне ў навуковых распрацоўках асобных крыніц і іх комплексаў дасягненні і праблемы развіцця айчыннай архіўнай справы і гістарыяграфіі на сучасным этапе і інш. З... Болей »
Гэтая кніга з’яўляецца спробай скласці дапаможнік па гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў для настаўнікаў, якія выкладаюць гісторыю Беларусі ў 6-х і 10-х класах агульнаадукацыйнай школы. Карыстацца ёй з поспехам могуць і вучні. Сюды ўключаны дакументы і ўрыўкі з дакументаў і летапісаў па гісторыі Беларусі з VI да канца XV ст., а таксама асобныя літаратурныя помнікі або ўрыўкі з іх, якія змяшчаюць інфармацыю па гісторыі эпохі Сярэднявечча. (... Болей »
Асноўныя дакументы гэтай справы (усяго 5) былі выяўлены ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве СССР у Ленінградзе даследчыкам Г. Кісялёвым і апублікаваны ў кнізе "Пачынальнікі" (Мн., 1977. 2-е выд. Мн., 2003). У БДАМЛМ, у фондзе № 3 Беларускага музея імя Івана Луцкевіча захаваліся гранкі з рэдактарскай і карэктарскай праўкай з беларускага выдавецтва ў Пецярбургу "Загляне сонца і ў наша ваконца", а ў фондзе Л. Бэндэ – пераклад першы... Болей »
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца.... Болей »
Доўга мой зборнік чакаў на выхад у сьвет. Але, нарэшце, дзякуючы ахвярнасьці беларускае моладзі ў Саўт Рывэры (штат Нью Джэрзі), мары аўтара збыліся. Таму я вельмі дзякую Саюзу Беларуска-Амерыканскае Моладзі (СБАМ) за выданьне гэтага майго зборніка. Ул. Клішэвіч. 24 красавіка 1963 г. Блумінгтон Болей »
Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым дом... Болей »
Артыкулы тэарэтыкаў і практыкаў сучаснай амерыканскай журналістыкі, што ўвайшлі ў дапаможнік, прысвечаны такім важным аспектам журналісцкай работы, як збор інфармацыі і рэдагаванне газетных матэрыялаў, падрыхтоўка выпускаў тэле і радыёнавін, заснаванне ўласнай газеты, арганізацыя рэкламнага сэрвісу і г.д. Матэрыялы дапаможніка падабраны адмыслова для працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі краін цэнтральна-ўсходнееўрапейскага рэгіёна, у ... Болей »