![]() |
![]() |
Падрэзаныя крылы. Расейская рэвалюцыя 1917-га году прынесла на Беларусь шмат высокіх лёзунгаў, між імі — лёзунг самавызначэньня народаў. Ен і стаўся штуршком да актывізацыі беларускага вызвольнага руху. Пачаліся беларускія нарады, зьезды. Адным зь іх быў зьезд вайскоўцаў - Беларусаў у Менску, на якім была выбраная Беларуская Цэнтральная Вайсковая Рада. Ей было даручана ўзяцца за арганізацыю беларускага войска. У сьнежні 1917-га году адб... Болей »
Адклад ня йдзе ў лад. Шмат гаварылася ўжо аб вялікай патрэбе мець шырака й добра напісаную кніжку пра Беларусь у ангельекай мове. Нястачу гэткае кнігі вельмі адчуваюць усе, хто сутыкаецца з чужынцамі і ў грамадэкай працы і ў прыватньш жыцьці. Найбольш стратны ж на гэтым сам беларускі народ, аб якім чужынцы або зусім ня чулі, або чулі, але у расейекім пераважна насьвятленьні. Хтось мюжа папытаецца: чаму гэта так? Сяньня на Захадзе вывуча... Болей »
Ад БССР няма спачуваньня... Калі ў лістападзе леташняга году быў забіты амэрыканскі прэзыдэнт Кенэды, бадай усе ўрады дзяржаваў, пгто ўваходзяць у Арганізацыю Аб'еднаных Нацыяў, выказалі Амэрыцы сваё спачуваньне. Не зрабіў такога гесту чамусьці ўрад Беларускай Савецкай Рэсцублікі. Ня было ад Беларусі ані ўрадавага прадстаўніка ў Вашынгтоне на паховінах прэзыдэнта Кенэды, ані нат афіцыйна выказанага спачуваньня ў друку БССР. Стаўся дзіўн... Болей »
Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі вусныя прывітаньні ад: ганаровага сябры ЗБМА — сп. К. Кіслага, прадстаўніка Рады Дырэктароў карпарацыі „Бэлер-Менск" — Др. Вітаўта Кіпеля, ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Дзьве вядучыя амэрыканска - беларускія арганізацыі — Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) й Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі — выдалі ў травені сёлета супольны зварот да беларуска-амэрыканскага грамадзтва. У звароце кажацца, што падзел на групы сярод беларускай эміграцыі ЗША перашкаджае эфэктыўнай рэпрэзэнтацыі беларускай справы перад вонкавым сьветам; што сярод Беларусаў Амэрыкі ёсьць моцнае імкненьне да ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Падзел грамадзтва паводля палітычных перакананьняў — не навіна й зьява нармальная; калі палітычная разнадумнасьць памагае вядзеньню дзяржаўных справаў і разьвівае самастойнае думаньне грамадзянаў, дык гэтую зьяву трэба вітаць. Нажаль, у беларускай эміграцыі палітычны падзел меў, і трэба прызнаць, мае, не заўсёды пазытыўны характар. Мала таго, што беларускія палітычныя групы не знаходзяць, ня хочуць шукаць супольнае м... Болей »
100 гадоў Мужыцкай Праўдзе. "Мужыцкая Праўда" — рэвалюцыйная газэта, выдаваная арганізатарам антымаскоўскага паўстаньня на Беларусі Кастусём Каліноўскім у 1862-1863 гадох і патаёмна распаўсюджваная па цэлай Беларусі. Першы нумар газэты выйшаў у чырвені 1862 году. Усіх нумароў было выдадзена сем. Друкавалася газэта лацінкай. "Мужыцкая Праўда" была вельмі папулярнай газэтай, і некаторыя нумары выдаваліся паўторна. Яна заклікала беларускі ... Болей »
Лірнік краіны ветлай. З успамінаў пра Міколу Равенскага. У Маскве Равенскі пражыў каля сямёх год, здабываючы закончаную музычную асьвету ў музычным тэхнікуме пры кансэрваторыі (да 1927 г.) і на кампазытарскім аддзеле самой кансэрваторыі (па 1930 год; датуль музычная асьвета ягоная абмежвалася рэгэнцкімі курсамі, пройдзенымі ў 1913-15 г.г. у Маскве й Пецярбургу). Гады гэтыя былі якраз найбольш дабрабытнымі й свабоднымі ў цэлай савецкай г... Болей »
Дарагія Суродзічы! Ад самага пачатку свае арганізацыі радыё - станцыя "Голас Амэрыкі" стала на пазыцыю, няспрыяльную Беларусам. Кіраўніцтва станцыі не ўважала за патрэбнае ўвесьці ў праграму перадачы ў беларускай мове, хоць па-беларуску, навет паводля савецкае статыстыкі, гаворыць сяньня блізу 8 міліёнаў людзей і беларуская мова ў СССР трэйцяя што да колькасьці асобаў, што ўважаюць гэтую мову за родную. На нашу думку гэта акт дыскрыміна... Болей »
10-ы зьезд ЗБМА адбыўся 2-3 верасьня ў Кэтскільскіх горах на адпачынкавай гаспадарцы сябры Згуртаваньня Анатоля Александровіча. Гэта быў адзін з найболын удалых і людных зьездаў (каля 200 удзельнікаў) — довад, што беларуская моладзь у Амэрыцы за мінулыя дзесяць гадоў залажыла трывалыя асновы свайго арганізацыйнага жыцьця. Удзельнікі — малодшыя й старэйшыя — зьехаліся адусюль: з Кліўленду, Дэтройту, Нью-Ёрку, Таронта, Монтрэалю ды іншых ... Болей »