Люты 1919-га. Народны камісарыят юстыцыі РСФСР выдае пастанову аб ар ганізаваным ускрыцьці мошчаў цудатворцаў па ўсёй краіне. Выкананьне бязбожнага рашэньня затрымліваецца толькі з прычыны грамадзянскай вайны. У 1922г. адбылося злачыннае ўскрыцьцё да мавіны з мошчамі. У фондах Полацкага гістарычна-архэолягічнага запаведніка захаваліся дакумэнты, што распавяда юць пра гэтае страшэннае блюзьнерства. (У. Арлоў, Вяртаньне сьвятыні, фрагмэнт... Болей »
Беларусы ёсьць і будуць! Горача вітаю часопіс «Полацак», які дае магчымасьць умацаваць братэрскія сувязі, устанавіць трывалыя кантакты паміж беларусамі на Бацькаўшчыне і на эміграцыі, каб агульна ўплываць і актыўна садзейнічаць Адраджэньню нашай роднай Беларусі. Праз часопіс «Полацак» вітаю беларусаў, якія жывуць за межамі нашай рэспублікі, але захавалі сваю мову, звычаі, культуру й актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкіх і навуковых згуртав... Болей »
Найбольш ярка працэс фарміраваньня нацыянальнай самасьвядомасьці беларускага народу праявіўся ў часы паўстаньня ў Беларусі ў 1863 г. Яно выклікала ўздым рэвалюцыйнай публіцыстыкі, спрыяла зьяўленьню найбольш значных мастацкіх твораў. Сярод удзельнікаў паўстаньня знаходзіліся Вінцэнт Дунін—Марцінкевіч, Франьцішак Багушэвіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Юльян Бакшанскі і іншыя. Паўстаньне дало магутны штуршок разьвіцьцю нацыянальнай самасьвядом... Болей »
У гэты цяжкі для Беларусі час, калі гэтак войстра абярнулася праблема культурнага, гістарычнага дый біялягічнага выжываньня яе народа, у такі час важна і дорага кожнае памкненьне на яе карысьць. Таму дорага і памкненьне беларусаў далёкай для нас Заакіяньшчыны стварыць свой нацыянальны часопіс са сьвятой для ўсяе Беларушчыны назовай «Полацак», горада зь якога пачалася наша гісторыя і наш лёс. Ад імя згуртаваньня беларусаў сусьвету «Бацьк... Болей »
Полацак... Ці ёсьць у беларусаў іншая такая зямля, у якую гісторыя, памяць і мова уклалі столькі хвалюючага й незабыўнага? У гэтым спрадвечным беларускім слове гучыць - толькі прыслухацца - палац і палаць. Колькі разоў палаў чырвоным полымем Палац - старажытнейшы горад Беларусі. Зь яго пачынаецца гераічнае змаганьне за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Успомнім Рагвалода і Рагнеду, Ізяслава і Брачыслава, Усяслава Чарадзея і яго ... Болей »
Манаграфія прысвсчана ўзнікненню, фарміраванню і развіццю гісторыка- тапаграфічнаіі структуры наіістаражытнсншага беларускага горада — Полацка. На падставс абагульнення матэрыялу шматгадовых гістарычных і археалагічных доследаў увазе чытача прапануецца на прыкладзе Полацка канцэпцыя і этапы фарміравання раннесярэдневяковага беларускага горада. Прадстаўлена багата планаў старажытнага Полацка, малюнкаў і схем. Разлічана на навукоўца... Болей »
Прысвечана гісторыі Полацка IX — XVIII стст. Абагульняецца вынік археалагічных раскопак у г. Полацку (1928 — 2010 гг.). На падставе шырокага кола археалагічных, пісьмовых, картаграфічных і выяўленчых крыніц зроблена рэканструкцыя сацыяльнай і тапаграфічнай прасторы самага старажытнага горада Беларусі. Падрабязна разгледжана гісторыя фарміравання горадаўтваральных структур Полацка (дзяцінец, замкі, пасады). Прыводзіцца аналіз развіцця ра... Болей »
Полацк... Гэтае слова — як рэха слаўнай гісторыі нашай Радзімы. Назва горада трывала ўваходзіць у нашу свядомасць яшчэ з дзяцінства. Полацк (летапісныя назвы Полотеск, Полтеск, Полотьск) — адзін з самых старажытных гарадоў усходніх славян. Ён равеснік Кіева і Ноўгарада і ўпер-шыню ўпамінаецца ў старажытным летапісе «Аповесць мінулых часоў» пад 862 годам. Горад ляжаў на магістралі, якая звязвала Захад з Усходам, на гандлёвым шляху «з вар... Болей »
Гэтая праца прызначаецца краязнаўцам-пачаткоўцам ды экскурсаводам дзеля арыентаваньня. Яна не зьяўляецца грунтоўным выкладам гісторыі гораду. У кнізе падаюцца сьціслыя апісаньні помнікаў, гістарычных месцаў і зьвязаных зь імі падзеяў. Апісаныя найбольш значныя архэалягічныя знаходкі на тэрыторыі гораду і ягоных прадмесьцяў, прыведзеныя некаторыя даведачныя матэрыялы. Выданьне праілюстраванае арыгінальнымі замалёўкамі аўтара і ўнікальным... Болей »
У кнізе разглядаюцца розныя аспекты гісторыі полацкай шляхты ў канцы XVI - сярэдзіне XVII стст. Аўтар імкнуўся паказаць у першую чаргу спецыфіку грамадска-палітычнага жыцця лакальнай супольнасці палітычнага народа Вялікага Княства Літоўскага. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аматараў беларускай гісторыі. Болей »