Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... Болей »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюст... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год). Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г., новая палітычная геаграфія Украіны пасля прэзідэнцкіх выбараў. Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. Болей »
У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару "Род Сапегаў", гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, апынуліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі, Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці, унутранай і знешняй палітыцы гэтай дзяржавы. Болей »
Нумар прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам у 1517 г. у Празе Бібліі на старабеларускай мове. У яго ўключаныя артыкулы, прысвечаныя як біяграфіі беларускага першадрукара ды ягоных паслядоўнікаў, так і гісторыі перакладаў біблійных тэкстаў як на беларускую, так і на іншыя ўсходнеславянскія мовы. Частка тэкстаў закранае таксама праблему пашырэння евангельскага вучэння ў Беларусі і свеце ў розных гістарычных абставінах. У нумар... Болей »
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, "Плошча герояў"), прозы (Марлена Штр... Болей »
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты беларускіх мястэчак і нарадоў, дзе ў старажытную парку былі пабудаваныя замкі — Гальшанаў, Любчы, Крэва, Віцебску, Гародні, Наваградка і... Болей »