![]() |
![]() |
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні, прачытаныя падчас гістарычных семінараў у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ў 2001 г. У артыкулах разглядаюцца маладаследаваныя пытанні гісторыі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Кніга будзе карыснай для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, аспірантаў і студэнтаў-гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі Болей »
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае гісторыі Беларусі ў 1922-23 акадэмічным годзе. Само сабою зразумела, што пры выкладаньні зусім новага курсу вельмі часта прыходзілася с... Болей »
Ужо амаль дзесяць гадоў настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных школ маюць велізарныя праблемы з вучэбнай літаратурай. Па сённяшні дзень адсутнічае падручнік па гісторыі Беларусі для 8 класа. І вось у мінулым навучальным годзе Міністэрства адукацыі зрабіла важны крок для вырашэння праблемы. Да новага вучэбнага дапаможніка М.Біча далучыўся вучэбны дапаможнік В.Мілаванава. Узнікла сітуацыя альтэрнатывы. Што ўяўляюць сабой з навуковага і ме... Болей »
У кнізе прадстаўлены глыбокі зрэз гісторыі беларуска-малдаўскіх сувязей ад старажытнасці да нашых дзён. Асвятляецца шырюкая нанарама ўзаемадачыненняў беларускага і малдаўскага народаў у грамадска-налітычнай, гандлёва-эканамічнай, сацыяльна-культурнай і навуковай сферах. Вялікая ўвага надаецца канкрэтным прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія ўнеслі вялікі ўклад у фарміраванне сучаснага аблічча Рэспублікі Малдова. Разлічана на гісторык... Болей »
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае літаратуры», якая на працягу першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя служыла адзіным падручнікам для сярэдняй і вышэйшай школы. Даследав... Болей »
Другі том даследавання прысвечан разгляду новай беларускай літаратуры ад пачатку XIX ст. да перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. У аглядных раздзелах даецца агульная характарыстыка асноўных этапаў развіцця новай беларускай літаратуры. Асобна разглядаецца творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., М. Гарэцкага і іншых пісьменнікаў. Болей »
Першы том даследавання прысвечан разгляду беларускай літаратуры, пачынаючы ад літаратуры Кіеўскай Русі, агульнай паэтычнай творчасці трох братніх народаў — рускага, украінскага і беларускага—і заканчваючы літаратурай XVIII ст. У кнізе ўпершыню шырока разглядаецца арыгінальная і перакладная літаратура XIV—XVIII стст., прасочваецца гісторыя ўзнікнення і станаўлення асобных жанраў. Асобая ўвага ўдзяляецца х рактарыстыцы літаратурнай і грам... Болей »
Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі раскрыты гістарычныя перадумовы і заканамернасці працэсу нацыянальнагасамавызначэння беларускага народа; адлюстраваны шлях ад узнікнення ідэі дзяржаўнасці дафарміравання нацыянальнага самавызначэння; раскрыты шлях ад выспявання ідэі дзяржаўнасці і станаўлення нацыянальнага руху ў перыяд, калі беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі; асветлены гістарычныя формы развіцця беларускай дз... Болей »
Двухтомнае выданне «Гісторыя беларускай кнігі» ахоплівае перыяд ад з'яўлення першых рукапісных кніг да канца XX стагоддзя. Першы том прысвечаны кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага за ўвесь перыяд існавання гэтай дзяржавы. ПІматлікія ілюстрацыі паказваюць эвалюцыю мастацкай аздобы беларускай кнігі. Кніга будзе карыснай для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, гісторыкаў, філолагаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі бел... Болей »
Выкладаецца гісторыя беларускай літараіурнай мовы 1918-1941 гг. Падаецца перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў. Асэнсоўваецца спецыфіка вывучэння беларускай нарматыўнай мовы 1920— 30-х гг. у савецкі час. Аналізуецца пераемнасць мовы разгляданага перыяду з мовай часу існавання газеты «Наша ніва», характарызуецца развіццё лексікі. Шмат увагі надаецца моўнаму рэдагаванню 1920-30-х гг. як сацыяльнай практыцы і ... Болей »