![]() |
![]() |
У другой частцы на аснове аналізу канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, узятага з архіваў, зборнікаў дакументаў, статыстычных даведнікаў, манаграфій, часопісаў і газет, зроблена спроба навуковага асвятлення праблем гісторыі Беларусі 1917—1997 гг. Для студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкаў гуманітарна-грамадазнаўчых дысцыплін агульнаадукацыйных школ, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў,... Болей »
У першай частцы падаецца айчынная гісторыя ад старажытных часоў па люты 1917 г. Зыходзячы з сучаснага стану гістарычнай навукі, аўтары асвятляюць праблемы этнагенезу (паходжання) беларусаў, фарміравання беларускай народнасці і нацыі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці, сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійска... Болей »
Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, служыў у войску. У 1981 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навук... Болей »
Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пера-варотам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., i ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэма-гагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай буду-чыні для ўсіх працоўных, а таксама рэпрэсіямі i насіллем яны ўстанавілі ў краіне антынародны таталітарны рэжым, які праіснаваў болын за 70 га... Болей »
У кнізе ў форме пытанняў 1 адказаў згадваюцца важнейшыя падзеі, даты, імёны з гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст. Кніга можа быць выкарыстана навучэнцамі агульнаадукацыйныхустаноў, каледжаў, абітурыентамі, студэнтамі, выкладчыкамі гісторыі, усімі, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаў шчыны. Болей »
Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручнік... Болей »
У сумеснай кнізе беларускіх дасьледчыкаў зь Беластоку разглядаюц-ца асноўныя моманты гісторыі Беларусі апошніх трох стагодзьдзяў. Шмат увагі прысьвечана падзеям на даўнім Падляшшы і больш позьняй Беласточчыне, якая зьявілася пад канец XVIII ст., разам з падзеламі Рэчы Паспалітай, сышрша як прускі дэпартамэнт, а пасьля як расейская вобласьць. Аўтары, нягледзячы на тое, што жывуць і працуюць у Полыпчы, адстойваюць перш за ўсё беларускі пу... Болей »
На аснове навейшых дасягненняў вывучэння айчыннай гісторыі прадстаўлены падзеі і працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычнае жыццё, а таксама фарміраванне беларускай нацыі, развіццё культуры, эвалюцыя ўрадавай палітыкі, рэалізацыя буржуазных рэформ, сацыяльная трансфармацыя грамадства. Болей »
У дапаможніку асвятляюцца найбольш важныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасаваны студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, можа быць выкарыстаны навукоўцамі і выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў. Болей »
Прапаноўваемы дапаможнік з'яўляецца працягам выдадзенага ў 2005 годзе вучэбнага дапаможніка. У ім асвятляюцца найбольш значныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасуецца студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, навукоўцам, настаўнікам-гісторыкам. а таксама ўсім, хто цікавіцца дадзенай навукай. Болей »