Нумар прысьвечаны старажытнай гісторыі Наваградку і, шырэй, Наваградчыны. Яго аснову складаюць пераклады на беларускую мову трох манаграфіяў — “Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагодзьдзя” (Познань, 1981) Ежы Ахманскага, “Новагародак, некалі каралеўскі горад князёў новагародскіх…” (Львоў, 1759) Юзафа Пажоўскага і “Абрад Дзядоў у дакумэнтах і цыклі Міцкевіча” Гражыны Харытанюк-Міхей (Варшава, 2012). Болей »
Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову ўспамінаў вядомага польска-беларускага кампазытара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мэмуары пра Польшчу і палякаў”. Успаміны ахопліваюць падзеі 1795—1810 гг. Болей »
Гэты нумар узбагачае нашы веды пра славуты магнацкі род Радзівілаў. У ім асьвятляюцца асабісты лёсы яго найбольш выбітных прадстаўнікоў (Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, Барбары Радзівіл, Мікалая Радзівіла Рудога, Крыштафа Радзівіла Перуна, Жыгімонта Караля Радзівіла, Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, Януша і Багуслава Радзівілаў, Гераніма Флярыяна Радзівіла, Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі), іх вайсковыя чыны, двары і рэзыдэнцыі, ул... Болей »
Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная сытуацыя ў Польшчы і рэгіёне напярэдадні і падчас Другой сусьветнай вайны. Чытачы змогуць даведацца шмат новага пра ўдзел паля... Болей »
У нумары асьвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасьці, у тым ліку культурная дзейнасьць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасьць, палітычная салідарнасьць, мясцовае самакіраваньне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс (дэ)кансалідацыі і (дэ)палітызацыі грамадзянскага сэктару. Таксама раскрываюцца розныя разуменьні грамадзянскай супольнасьці ў беларускіх ... Болей »
Ватыканскае прэлацтва Opus Dei — каталіцкая супольнасць, да якон належаць шчыра пабожныя, адданыя вернікі. Нядаўна яно апынулася ў цэнтры гарачай палемікі — у СМІ паведамлялася, што Opus Dei займаец-ца «прамываннем мазгоў», ужывае прымус і абавязвае да небяспечнага для здароўя «ўтаймавання цела». Opus Dei толькі што завяршыл абудаўніцтва Нацыянальнай управы коштам 47 мільёнаў даляраў у Нью-Ерку па адрасе Лексінгтан Авеню, 243. Усе творы... Болей »
У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва. Аўтар, ураджэнец Бабруйску, адлюстраваў у рамане канфлікты паміж каталіцкай шляхтай і праваслаўным сялянствам. Мясцовы граф меў мала ка... Болей »
Нумар прысьвечаны тысячагадовай гісторыі Віцебску. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый". Тэмы нумару — верхні замак Віцебску і яго археалягічнае вывучэньне, габрэйская супольнасьць у горадзе і яе заняпад, саветызацыя Віцебшч... Болей »
Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай імпэрыі, беларусізмы ў творах польскіх рамантыкаў першай паловы XIX ст., ідэалёгія беларускага адраджэньня, паны і сяляне ў першай пало... Болей »
Аснову нумара складае пераклад на беларускую мову культавага рамана Артура Голдэна «Мэмуары гейшы». У нумары таксама друкуюцца ўспаміны ўраджэнца Гродна Рыгора Хасіда і гутарка з Барысам Кітом пад назвай “Я ёсьць доктар матэматычных навукаў”. Болей »