|
|
Новую кнігу мастака Алеся Maры (Аляксея Марачкіна), знанага і як паэта, склалі дзіцячыя і юнацкія ўспаміны, развагі пра жыццё і творчасць, якія мяжуюць з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў горадзе Вісбы, на шведскай выспе пасярод Балтыкі. Арганічнай часткай яе сталіся графічныя творы. Гэтае літаратурна-мастацкае выданне адрасуецца найперш аматарам выяўленчага мастацтва і прыгожага пісьменства. More »
Геніюш Ларыса (дзяв. Міклашэвіч; 1910-1983), беларуская паэтка. Нарадзілася ў Жлобаўцах Ваўкавыскага пав. Скончыла Ваўкавыскую гімназію, пабралася шлюбам з лекарам Іванам Геніюшам. У 1937 г. выехала ў Прагу, брала ўдзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Пад час вайны друкавалася ў «Раніцы». У 1942 г. выйшаў зборнік яе вершаў «Ад родных ніў». У 1948 г. у Празе арыштавана савецкімі органамі, саслана ў лагер. Пасля вызвалення ў 1956 г.... More »
Конрад Бабятынскі — выпускнік Гістарычнага інстытуту Варшаўскага ўніверсітэту (2001); кандыдат гістарычных навук (2006). Зь лістапада 2006 — дацэнт аддзялення мадэрнай гісторыі Гістарычнага інстытуту Варшаўскага універсітэту. Аўтар кніг «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Pэчы Паспалітай з Масквой 1654-1655», a таксама «Міхал Казімер Пац — ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі. Вайскова-палітычная дзейнасьць» (Варшава, 2008). Выдаў некаль... More »
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў, вучняў. More »
Adam Mickiewicz's legacy is closely connected to Belarus. The public in Navahrudak continues to cherish memories of this poet and writer. The public in Poland remember Adam Mickiewicz and consider him a national hero, comparing with Pushkin in Russia. Lithuanians are fascinated with Romanticism. Adam Mickiewicz is part of the world cultural heritage nowadays. All the above-mentioned countries were native to Mickiewicz. The collection of... More »
Кніга ,Алам Міцкевіч і Янка Купала: духоўнае пабрацімства" — гэта першая манаграфічная спроба даследавання беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязяў XIX — пач. XX ст., канцэптуальна спраектаваных праз творчасць класіка беларускай літаратуы Янкі Купалы як аднаго з самых аўтарытэтных знаўцаў пальшчызны на Беларусі. Аналізуюцца вобразна-тэматычныя і стылёвыя асаблівасці паэзіі, драматургіі, прозы тых аутараў, творчасць якіх так ці інак... More »
Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, к... More »
У слоўніку каля 14 000 слоў. Размяшчаюцца яны ў алфавітным парадку канцавых літар. Таму тут групуюцца словы з аднолькавымі канцавымі граматычнымі і фанетычнымі элементамі. Гэта дае магчымасць слоўніку служыць крыніцай інфармацыі аб розных заканамернасцях беларускай мовы. More »
Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. More »
Along the Eternal Path: Studies of the Belarusian Mindset Ihnat Abdziralovich The author's ideas formulated as far back as 1921 find their way straight to then reader's heart because they deal with underlying issues of the Belarusians' existence. Abdziralovich views Belarus as a borderline between the East and West, and the nation's most distinctive feature as spiritual teetering between the East and West. "We liked very much and ... More »