Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Адам Станкевіч

Адам Станкевіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2000

Рэдактар: Мінкін Алег

Выдавец: Рунь Выдавецтва Беларусаў Літвы

Выдавецкая сэрыя: Партрэты Віленчукоў

Памеры: 24с., іл., 21см

ISBN: 9955-427-16-7

Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі

Copyright © 2000 by Галіна Войцік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [691]

УДК: 882.6-94

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Віленскага цэнтру грамадзкіх ініцыятываў "Дэмакратыя для Беларусі"

Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, каб набажэнствы ў касцёле вяліся на беларускай мове. Яго дзейнасць ўваплацілася ў шматлікіх выданнях, артыкулах, брашурах, прычым не толькі на багаслоўскія тэмы. Ён быў сенатарам польскага сейму, выкладчыкам, кіраўніком палітычных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў. Пасля Другой сусветнай вайны ксёндз Адам Станкевіч быў арыштаваны. Доўгі час меркавалася, што яму вынесены прысуд - шпіянаж на карысць Японіі. Менавіта такое абвінавачванне інкрымінавалася святару. Толькі пазней высветлілася, што ў аснове абвінавачванняў грамадска-палітычная, рэлігійная дзейнасць чалавека. Прысуд святару - 25 гадоў зняволення. Памёр у ссылцы. (Н.Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся брашура ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Марыян Пецюкевіч

Марыян Пецюкевіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »


pdf
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Cтанiслаў Cтанкевiч

Cтанiслаў Cтанкевiч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы шлях Станіслава Станкевіча пачаўся ў Арлянятах на Ашмяншчыне, а закончыўся ў Нью-Ёрку. На ягоным жыцьцёвым шляху былі этапы: Віль... Болей »


pdf
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Канстаньцiн Галкоўскi

Канстаньцiн Галкоўскi

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі... Болей »


pdf
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Антон Антановіч

Антон Антановіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16... Болей »


pdf
Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Aляксандар Уласаў

Aляксандар Уласаў

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

На працягу доўгіх гадоў імя Аляксандра Уласава было фактычна пад забаронай. Толькі дзе-нідзе можна было знайсці кароткія ўрыўкі, поўныя недакладнасцей, невялікія артыкулы пра гэту асобу. Адметнасць постаці Аляксандра Уласава ў тым, што ён быў здольным журналістам, шматгадовым рэдактарам беларускай газеты "Наша Ніва". Будучы рэадактарам, журналістам, Аляксандр Уласаў цесна кантактаваў з віленскім беларускім асяроддзем, менавіта гэта і па... Болей »


Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна, Янка Шутовіч

Янка Шутовіч

Луцкевіч Лявон, Войцік Галіна

У гэтай публікатцы распавядаецца пра заходне-беларускага дзеяча Янку Шутовіча - рэдактара часопісаў "Калосьсе" і "Студэнцкая Думка", навукоўца, апошняга дырэктара слынныга Віленскага беларускага музэю ймя Івана Луцкевіча. Болей »