Месца выхаду: Львоў
Дата выхаду: 2007
Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы
Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Рэлігія; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [145]
Дадатковая даведка: Першае выданьне Вільня 1921; Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка
Ідэі аўтара, сфармуляваныя яшчэ ў 1921 г., здольныя патрапіць у самае сэрца чытача – настолькі глыбінныя праблемы беларускай экзыстэнцыі яны закранаюць. Абдзіраловіч разглядае Беларусь як граніцу паміж Усходам і Захадам, а грунтоўнай адзнакай беларускай гісторыі бачыць духоўнае ваганьне паміж Усходам і Захадам. “Нам вельмі падабалася і цягнула шчырасьць і вызначанасьць Усходу, а з другога боку – большая аб'ектыўнасьць і болей чалавечае захаваньне Захаду. Жыцьцё вымагала сінтэзу, згарманізаваньня абодвух кірункаў, але гэта... зрабілася немагчымым”. Калі беларускі народ не стварыў выразнай культуры, дык гэта дзеля таго, што ў гістарычнай спадчыне яго была вялікая трагэдыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапэйскім народам: Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двох кірункаў эўрапэйскай культуры – заходняга і ўсходняга. Граніца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Ўкраіну і хаваецца ў балканскіх краёх. Дык якую параду дае Абдзіраловіч? Сапраўднай падставай жыцьця, паводле яго, можа быць толькі творчасьць. Творчасьць на кожным кроку: у штодзеннай працы, ў сямейных адносінах, ў грамадзянскім руху. Толькі тады жыцьця ня будзе сьціскаць форма і чалавек здаволіць сваё прыроднае імкненьне быць тварцом.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Разглядаюцца праблемы зьместу і формы жыцьця, спецыфічнага лёсу беларускае нацыі, грамадзкае творчасьці і сацыяльных катаклізмаў. Кніга ўяўляе падсумаваны ўклад беларусаў у анталогію сусьветнае філасофскае думкі. Для шырокага кола чытачоў. Перавыдаецца з захаваньнем асаблівасьцяў арыгіналу. Болей »