|
|
На зямлі высакароднага, зычлівага і працавітага народа - беларусаў жыве зьменька татараў. Іх так мала, што ў звычайных даведніках колькасць не пазначаецца, бо складае каля 0,12% ад насельніцтва Беларусі. Калі ж палічыць, колькі засталося нашчадкаў татараў, што пасяліліся на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў канцы ХІV стагодздзя, то іх яшчэ менш (Прадмова, фрагмент) Болей »
Тэматычнае кола балад вядомага беларускага паэта Алега Лойкі дастаткова шырокае: гэта сюжэтныя апавяданні пра юнага партызана, пра рэкі Неман i Днепр, пра Максіма Багдановіча i Экзюперы. Але галоўная тэматычная аснова зборніка — гнеўны пратэст супраць вакны і агрэсіўных задум імперыялістычных сіл. Болей »
Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі ... Болей »
У кнізе раскрываецца сустнасць таталітарнай формы кіравання сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі, культурнымі працэсамі, прычыны і этапы ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, яе ўкараненне ў розныя сферы жыцця савецкага, у тым ліку беларускага грамадства. Адлюстраваны стваральныя і адмоўныя бакі гэтай формы праўлення, метады дасягнення пастаўленых мэт, паказаны спробы пераадолення з сярэдзіны 50-х гадоў некаторых праяў... Болей »
Манаграфія прысвечаная вывучэнню барацьбы магнацкіх груповак у ВКЛ з 1717 па 1763 гг. У працы паказваецца рэальны ход палітычных працэсаў у ВКЛ, прычыны i метады дзеяння каралеўскай улады па стварэнні i ўмацаванні пазіцый сваіх прыхільнікаў у ВКЛ; адлюстроўваецца роля кожнай з магнацкіх груповак у разгляданы перыяд, адзначаюцца сувязі з палітычнымі працэсамі i тэндэнцыямі на іншых тэрыторыях Рэчы Паспалітай; вызначаюцца прычыны, мэты i ... Болей »
Зборнік «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» — першая ў гістарыяграфіі «зборная» манаграфія, прысвечаная аднаму з пайбольш цікавых і плённых сусветных мастацкіх стыляў — барока, яго пашырэнню ў беларускім дойлідстве, жывапісе, графіцы канца XVI—XVIII ст. У аснову зборніка пакладзены матэрыялы навуковай канферэнцыі, праведзенай супрацоўнікамі Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім... Болей »
Народны мастак Беларусі, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, галоўны сцэнограф Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Барыс Герлаван трапіў на першыя падмосткі краіны на зломе сцэнічных эпох — на пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. У той час Купалаўскі тэатр адкрываў для сябе новыя творчыя далягляды, уваходзіў у іншую тэатральную рэчаіснасць. Разам з дэмакратычнымі пераўтварэннямі ў грамадстве адбывалася эстэтычнае пераасэнс... Болей »
Гэты альбом надрукаваны ў Мінску, каб адзначыць 90-годдзе Барыса Уладзіміравіча Кіта, грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі, беларускага асветніка да ягонай эміграцыі ў Амерыку ў 1948 годзе, а пасля амерыканскага вучонага, асветніка, аднаго з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі. Барыс Уладзіміравіч Кіт мае ступені: доктара філасофіі ў галіне матэматыкі ад нямецкага універсітэта ў Рэгенсбургу; ганаровага доктара навукі беларускага ун... Болей »
Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чыта... Болей »
Сёлетні выпуск «Бацькаўшчыны» прысвечаны ратным подзвігам нашых продкаў. Усе літаратурныя творы, змешчаныя ў гэтым зборніку, пачынаючы з «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» і заканчваючы творамі аб апошняй вайне, расказваюць пра слаўных сыноў нашай роднай зямлі, якія, ахвяруючы сваім жыццём, змагаліся за Волю і Славу Бацькаўшчыны, баранілі яе то ад крыжакоў з Захаду, то ад ардынцаў з Усходу... Болей »