|
|
У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы па актуальнай навуковай праблеме «Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне», якія дэманструюць розныя падыходы ў беларускай, расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіях. Тэматычнае кола пытанняў, пастаўленых аўтарамі, ахоплівае самыя розныя бакі паўстання: баявыя дзеянні, мерапрыемствы расійскай адміністрацыі, пакаранні і амністыі паўстанцаў, удзел у падзеях розных сацыяльных груп. Болей »
У кнізе, грунтуючыся на шматлікіх ужо раней друкаваных і архіўных матэрыялах, а таксама на мемуарах таго часу, расказваецца пра падзеі 1812, 1831, 1863 гг. на Лідчыне. Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агульнаадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам. Болей »
Сем нумароў нелегальнае беларускае газэты „Мужыцкая Праўда" становяць ці не найгалаўнейшую крыніцу для вывучэньня паўстаньня 1863 году на Беларусі й сьветагляду ягоных кіраўнікоў. Дасьледніцкая літаратура пра „Мужыцкую Праўду" даволі багатая. Не зважаючы на гэта, аднак, доступ да самых тэкстаў газэты вельмі ўскладнены, а ў савецкіх падкантрольных умовах для шмат каго проста немагчымы. Тым ня менш, савецкія аўтары аднадушна заяўляюць пра... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў всцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГК Болей »
У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю беларускай друкаванай літаратуры XVI ст. сярод літаратур шэрагу еўрапейскіх краін. Вялікая ўвага надаецца праблемам міжнародных літаратурн... Болей »
Манаграфія Івана Басюка спроба дасьледваць гісторыю пачатку вайны Савецкага Саюза з яе былым хаўрусьнікам нацысцкай Нямеччынай. У савецкія часы існаваў жорсткі падзел гістарычных дасьледваньняў па тэматыках. З-за гэтага тэма пачатку вайны была “вотчынай” расейскіх гісторыкаў, якія асаблівай увагі гэтай тэме не надавалі па вядомых прычынах. Аўтар манаграфіі ўпершыню намагаецца акрэсьліць прычыны і хаду баявых дзеяньняў на заходняй мяжы Б... Болей »
У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве праведзены цэласны, канцэптуальны аналіз паэтычнай спадчыны Антона Гарэцкага ў кантэксце станаўлення рамантычнай эстэтыкі ў літаратуры Беларусі. Прасочаны ўплыў А. Гарэцкага на развіццё мастацкіх тэндэнцый айчыннай паэзіі XIX стагоддзя, у прыватнасці патрыятычнай лірыкі нацыянальна-вызваленчай тэматыкі. Паказана роля паэта ў развіцці беларускага байкапісання, узаемаўплыву ў творчасці А. Г... Болей »
Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... Болей »
Сатырычна-парадыйная паэма "Тарас на Парнасе" - выдатны твор беларускай літаратуры XIX стагоддзя, які ў многім вызначыў шляхі яе развіцця і глыбока выявіў жыццё, характер і сацыяльнае аблічча беларуса. Болей »
У другой палове XX ст. і напачатку XXI ст. у кантэкст беларускай літаратуры з дапамогай мастацкага перакладу была ўведзена значаная колькасць польскамоўных твораў беларускіх пісьменнікаў XIX - пачатку XX стст., такія як: паэма "Жыццё Сіраты" (пераклад Р. Барадуліна) і цыкл апавяданняў "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Я. Баршчэўскага (пераклад М. Хаўстовіча); балады Я. Чачота; балады філарэтаў і філаматаў (пера... Болей »