![]() |
![]() |
Прадложаная гэтым праца тварылася ў атмасфэры перакананьня, што "Усе людзі родзяцца свабоднымі і роўнымі адносна свае годнасьці і сваіх правоў". У межах гэтых правоў існуе права на карыстаньне духовымі асягненьнямі людзкасьці, як і гонар індывідуальнага прыняцьця адказнасьці ўгаліне культурнага поступу ў васяродзьдзі нашае расы. Роўнасьць і права вымерваюцца ахвочасьцю ўзяць і даць. Іншымі словамі: роўнасьць вымерваецца нормаю вышэйшых ... Болей »
Успаміны амэрыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусьветную вайну, страціў двух братоў і сястру, вымушаны быў пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну й шукаць магчымасьці ўладкаваньня на Захадзе. Вайсковыя падзеі, палон, навучаньне ў Нямеччыне й Бэльгіі, прафэсійная праца й сямейнае жыцьцё ў ЗША, доўгачаканыя сустрэчы са сваякамі празь дзесяцігодзьдзі — усё гэ... Болей »
У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
У сваіх аўтабіяграфічных запісах вядомы грамадскі дзеяч - старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, дырэктар знакамітага Белаhускага гуманітарнага ліцэя, распавядае пра той жыццёвы шлях, які прывёў яго да стварэння вядомай ва ўсім свеце навучальнай установь, і пра тыя вынікі і высновы, да якіх гэтая дзейнасць яго прывяла. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі. Болей »
Вечарэла. Сувора насупіўся сівы магутны бор, маўчыць, не шалохне галінкаю. Пільна ўзіраецца з-пад нахмуранае брывы на разасланы наўкола мяккі мохавы дыван, на пачарнелыя ў балоце нявысокія стажкі сена. Дз сь у гушчары хруснула сухая лапка, і зноў цішыня. Цішыня да болю, нібы ў цудоўным казачным, поўным чароўнай таямнічасьці, царстве. (фрагмент) Болей »
Кніга складаецца з эсэ і нарысаў пра гістарычных асоб беларускага мінулага. Аўтар расказвае пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Ігната Дамейку, Льва Сапегу і інш. Па-новаму трактуюцца вобразы такіх складаных асоб, як Ягайла, Жыгімонт Стары. У кнізе чытач знойдзе і эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясінс... Болей »
"Кніжны летапiс" – штомесячны дзяржаўны (нацыянальны) бiблiяграфiчны паказальнiк, прызначаны для iнфармавання грамадскасці аб тэкставых кніжных выданнях, якiя выходзяць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама аб кнігах і брашурах, што друкуюцца за мяжой па заказах айчынных выдаўцоў i паступаюць у Нацыянальную кнiжную палату Беларусi ў якасцi абавязковага бясплатнага экзэмпляра згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь... Болей »
Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім паўстаў у верасні 1944 г. як чатырох-гадовая Дзяржаўная гімназія і двухгадовы Дзяржаўны беларускі ліцэй. Першым яе дырэктарам быў мгр Анатоль Тымінскі. Школа змяшчалася ў скромных драўляных будынках пры вул. 3 Мая 12 і Касцюшкі 18. Урокі адбываліся пасля абеду ў вельмі цяжкіх умовах. Меблю для школы прыдбалі бацькі. У жыцці гімназіі вялі... Болей »
Ужо даўно ідуць спрэчкі аб паходжанні беларускага этнасу і аб той тэрыторыі, дзе калісьці жылі нашы продкі. У спрэчках сутыкаюцца процілеглыя меркаванні. Адны сцвярджаюць, што беларусы — першапачаткова славяне, іншыя пярэчаць — "не, балты!", трэція займаюць прамежкавую пазіцыю: продкамі беларусаў былі балты, якіх "расчынілі" ў сваёй масе славяне, калі прыйшлі на нашы землі. Аўтар кнігі лічыць, што продкі беларусаў — не балты, не славяне... Болей »
Кніга прысвечана вынікам 25-гадовага археалагічнага вывучэньня Старажытнага Наваградка - дзяцінца і вакольнага горада. Шмат увагі аўтар аддае даследаваньню летапісных успамінаў аб гэтым помніку. Болей »