![]() |
![]() |
Таболіч Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў в. Горна Зэльвенскага раёна Гродненскай вобл. «перад Вялікаднем». Скончыла Зэльвенскую школу, Мінскі інстытут замежных моў. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Перакладае з англійскай мовы. Аўтар кніг перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу: пераклады» (2006), «Ryhor Baradulin. Ksty (пераклады)» (2006) і дапаможнікаў для студэнтаў. Рэкамендаваны ў СБП Рыгорам Барадуліным, Лявонам Барш... Болей »
Чабярук Алёна Іванаўна нарадзілася 11.11.1925 года на станцыі Прыяміна, мовазнавец. Скончыла БДУ (1951 г.). кандыдат філалагічных навук (1969 г.). У 1952-1991 гадах працуе ў Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе беларускую дыялекталогію, балта-славянскія моўныя кантакты.Аўтар працы “Лічэбнік у беларускіх гаворках”, сааўтар “Дыялектычнага атласа беларускай мовы” (1963 г.)., “Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак” (... Болей »
У зборніку сабраны матэрыялы, асаблівую цікавасьць сярод якіх выклікаюць падборкі дакумэнтаў, якія асьвятляюць дзейнасыдь пастара Л. Дзекуць-Малея ў асяродках беларускага нацыянальнага руху і адлюстроўваюць дакумэнтальную гісторыю перакладу і выданьня ў 1931 г. Новага Запавету і Псальмаў на сучаснай беларускай мове. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй хрысьціянства ў Беларусі і гісторыяй Беларусі XX ст. увогуле. Болей »
Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу... Болей »
Сапраўднага вучонага нельга ўявіць без пуцяводнай зоркі—ідэі, якая не вызначала 6 напрамку яго пошукаў, не стымулявала б яго дзейнасці. Мэтай, якой прысвяціў жыццё адзін з буйнейшых збіральнікаў беларускага фальклору, даследчык нашай матэрыяльнай культуры Міхал Федароўскі, стала стварэнне ўсебаковай манаграфіі пра беларусаў. Аддаўшы вывучэнню нашага народа больш за 30 гадоў, да самай смерці не мог ён разлучыцца з любімай справаю, прызна... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі. Болей »
Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. Болей »
Саюз беларускай моладзі. Доўгі час гісторыя разглядала гэты рух, як негатыўную з'яву калабаратнаў, прадажнікаў Радзімы. Пасля развалу Савецкай імперыі некаторыя даследчыкі пачалі лічыць Саюз ледзь не самым прагрэсіўным рухам на Беларусі. Гісторыя не можа быць чорнай або белай. Менавіта гэтага часам не хапае сучасным даследчыкам. Тым не менш, мы разумеем некаторыя суб'ектыўныя моманты, бо нават дадзенае выданне - "Людзі СБМ" аўтарства Юр... Болей »
Галоўная загадка, якую пакінула нам Людміла Русава, — гэта трансгрэсіўнасьць. Вандруючы ў зоне сыходжаньня магчымага й немагчымага, яна безупынна нітавала ўласную знакавую прастору, поўную зьместавых і структурных напластаваньняў. Сэміятычная гульня мастачкі лёгка заблытвае тых, хто імкнецца занадта хутка счытваць сэнсы. Так можна патлумачыць досыць пасьпешлівыя абагульненьні накшталт «бабулі беларускага пэрформансу» альбо «сапраўднай с... Болей »
Капыльшчына - край старажытны, багаты гістарычнымі традыцыямі. Тут нарадзіліся старшыня першага беларускага савецкага урада, вядомы празаік і публіцыст Цішка Гартны, класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны, многія вядомыя пісьменнікі і паэты, дзеячы навукі і культуры. Пракацілася па тутэйшых мясцінах паўстанне пад кіраўніцтвам Налівайкі, бывалі на гэтай зямлі атрады Багдана Хмяльніцкага, грымелі баі Айчыннай вайны 1812 г. Аб гэтых шыр... Болей »