![]() |
![]() |
Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў даданыя дыскусіі, якія вяліся зь іх нагоды наведнікамі сайту Свабоды, а таксама — пазьнейшая ацэнка прагнозаў аўтара. More »
Выданне ўключае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя на Сёмых Міжнародных Доўнараўскіх чытаннях у Рэчыцы (кастрычнік 2010), прысвечаных навуковай спадчыне М. В. Доўнар-Запольскага, яго фалькларыстычным традыцыям, а таксама гісторыка-культурнай спадчыне Рэчыцкага краю. Матэрыялы заснаваны на апошніх даследаваннях архівістаў, этнофафаў, фалькларыстаў, гісторыкаў з Беларусі, Украіны, Расіі. Зборнік разлічаны на шырокае кола навукоўцаў і ўсіх,... More »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць зрэдку. З-за Нёмана, з лугавога бязмежжа з пушчай на даляглядзе,— жораў!.. Ён так хвалюючы саліраваў адтуль і ўчора. More »
Тэма сёлетняга XX Трыялогу: „Сёння Dzisiaj Today" падаецца надта агульнай. Адразу можа ўзнікнуць думка: ці ўся Беларусь, ці можа нейкая адна сфера жыцця? Лягчэй з паняццем „сёння", бо гэта сучаснасць, рэальны стан, цяперашні момант, а не мінулае альбо будучыня. Аднак ушаноўваючы памяць і працягваючы ідэю ініцыятара Трыялогу - Сакрата Яновіча мы звычайна ў першую чаргу засяроджваемся на дарагой яго сэрцу культуры, у прыватнасці на літара... More »
"Сибирские огни" - в настоящее время старейший в России литературно-художественный журнал, основан в 1922 г., первым редактором был Владимир Зазубрин, автор романа "Два мира" и повести "Щепка". В журнале публиковали свои произведения многие выдающиеся писатели: Кондратий Урманов, Исаак Гольдберг, Афанасий Коптелов, Вячеслав Шишков, Антон Сорокин, Георгий Вяткин, Леонид Мартынов, Лидия Сейфуллина, Павел Васильев, Сергей Марков, Вивиан Ит... More »
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакрата... More »
Разглядаюцца асноўныя абрады, рытуалы, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня, спрыяльныя і неспрыяльныя тыдні ў залежнасці ад фазы Месяца. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы.парогу. Кніга адрасавана выкладчыкам культуралагічных дысцыплін, студэнтам ВНУ, настаўнік... More »
У кнізе разгледжаны змест і сімвалагічнае значэнне гравюрных выяваў (і не толькі іх) у выданнях Скарыны, у прыватнасці партрэт першадрукара 1517 г., расшыфраваны таемныя знакі і сімвалы і ўстаноўлена іх этымалогія (генезіс). Выяўлена ўнутраная сутнасная сувязь паміж аб’ектамі гравюры Скарыны як жанра, якія характарызуюць аўтара – плённага шукальніка эзатэрычнага зместу ў біблейскіх каштоўнасцях дзеля „браціі Русі”. У біяграфічныя дадзен... More »
Выданне склалі жыццяпісы 91 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеля Гродзенскай епархіі, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій у Савецкім Саюзе, былі забіты нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраваных тэрыторыях, праследаваліся польскімі ўладамі ў Заходняй Беларусі. Акрамя біяграфічных дадзеных, прадстаўлены ўспаміны, дакументальныя матэрыялы і газетныя карэспандэнцыі, якія сведчаць аб пакутніцкім лёсе духавенства і міран у XX стагоддзі. Вы... More »
Дапаможнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў па курсу сучаснай беларускай мовы (сінтаксіс, пунктуацыя). Кніга складаецца з асобных раздзелаў, вывучэнне якіх прадугледжана праграмай. У кожным раздзеле дзве часткі: у тэарэтычнай частцы асноўная ўвага ўдзяляецца найбольш складаным пытанням сінтаксісу, прыводзіцца спіс літаратуры, прапануюцца пытанні для самаііраверкі; у практычнай частцы змешчаны разнастайныя практы... More »