![]() |
![]() |
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »
У трэці том Даследаванняў і матэрыялаў увайшлі асобныя тэксты, якія датычаць жыцця і творчасці двух літаратараў канца ХІХ – пачатку ХХ стст. Аляксандра Ельскага і Ядвігіна Ш. Узноўлена тут таксама славутая “Biełarusskaja Chrestomatija” Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Беларускамоўныя творы і матэрыялы падаюцца ў адпаведнасці з першапублікацыямі ці рукапісамі з захаваннем усіх асаблівасцяў друку ці пісоўні арыгіналу; польскамоўныя тэксты друку... Болей »
Планавалася, што ў другі том “Даследаванняў і матэрыялаў”, апрача раздзела Ананімная літаратура, увойдуць тэксты і дакументы, датычныя жыцця і творчасці Яна Чачота, Гераніма Марцінкевіча, Эдварда Жалігоўскага, Аляксандра Ельскага і Альгерда Абуховіча. Аднак спакваля аб’ём першага раздзела павялічыўся на столькі, што давялося адмовіцца ад першапачатковае задумы. Мы палічылі патрэбным засяродзіць увагу на асобных ананімных творах другой п... Болей »
Наша выданне прысвечана асобным старонкам жыцця і творчасці літаратараў Беларусі XVIII–XIX стст. Зважаючы на тое, што найбольшую вартасць заўсёды маюць не нататкі даследчыка пра пісьменніка, а перад усімягоныя творы ды іншыя матэрыялы, якія апавядаюць пра яго, значная ўвага надаецца менавіта публікацыі невядомых ці малавядомых тэкстаў–паэзіі, публіцыстыкі, карэспандэнцыі і інш. А гэта тым больш важна, што мы, гісторыкі Новай беларускай ... Болей »
Пра стварэнне навуковай гісторыі беларускае літаратуры шырока пачалі гаварыць у сярэдзіне 1920-х гг. Вядома, варта памятаць пра першыя крокі ў гэтым кірунку Рамуальда Зямкевіча (1881–1944), Сяргея Палуяна (1890–1910) і Максіма Багдановіча (1891–1917), якія, аднак, былі адно спробамі ахарактарызаваць літаратурны працэс мінулага. Нявырашанай засталася праблема і пасля таго, як у 1919–1922 гг. з’явіліся працы Яўхіма Карскага (1860–1931), М... Болей »
3 сярэдзіны 1850-х гг. мы назіраем імклівае развіццё беларускамоўнае літаратуры. Папярэднія дзесяцігодцзі падрыхтавалі той неабходны грунт, на якім выраслі класічныя творы айчыннага пісьменства. Вядома, адраджэнню “новае, славянскага роду літаратуры” паспрыяла агульная грамадска-палі-тычная сітуацыя ў імперыі, рост свядомасці люду (пакуль яшчэ люду, а не народу), які вуснамі адукаваных прадстаўнікоў (шляхціцаў-інтэлігентаў, што ўрэшце з... Болей »
Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых, хто быў выкрасьлены і забыты ў гарачцы нацыя-нальнага будаўніцтва. Пра габрэйскую спадчыну Беларусі, напрыклад. Пра ўсіх тых, хто павязан... Болей »
Раскрываюцца прыёмы і метады фальсыфікацыі сучаснай беларускай літаратуры буржуазнымі саветолагамі. Чытач знойдзе крытычны аналіз матэрыялаў беларускага буржуазна-нацыяналістычнага друку. Аўтар паказвае безпадстаўнасць сцвярджэнняў саветолагаў і іх ацэнак канкрэтных літаратурных твораў, класічнай спадчыны і ўсяго літаратурнага працэсу. Праца напісана на новым матэрыяле, які ўпершыню ўводзіцца ў шырокі навуковы абыходак. Болей »
Залатым дзесяцігодзьдзем беларускай літаратуры можна лічыць пэрыяд ад 1905 па 1915 год. У гэты час у беларускае прыгожае пісьменства назаўсёды ўвайшлі добры дзесятак творцаў, якія заклалі магутныя падваліны новай беларускай літаратуры. На зробленае імі і зараз гледзімо з захапленьнем і павагаю. Купала, Багдановіч, Колас, Гарун, Гарэцкі, Бядуля — суквецьце імёнаў, якому можа пазайздросціць любое літаратурнае пакаленьне. Своеасаблівы выбу... Болей »
Кніга знаёміць чытача з творчасцю літаратараў Беластоцкага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі, якія пішуць на беларускай мове. Болей »