![]() |
![]() |
Сёлета сьвядомыя беларусы ўсяго сьвету сьвяткуюць вялікую дату ў айчыннай'гісторыі — 75-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ад шматлікіх стыхійных антыбальшавіцкіх выступленьняў у пэрыяд замацаваньня бальшавізму ў Беларусі Слуцкае збройнае змаганьне адрозьніваецца сваім выразным нацыянальным зьместам і арганізаванасьцю. У свой час віленскі часопіс «Золак» пісаў: «...факт Слуцкага Паўстаньня ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу зь перадавымі... Болей »
Артыкул «Невядомая калекцыя народных дрэварытаў», напісаны Ксавэрыем Півоцкім, вядомым польскім даследнікам народнага мастацтва ў1937 г. у яго бытнасць у Вільні на пасадзе кансерватара помнікаў, на жаль, больш чым праз паўстагоддзя не страціў сэнсу сваёй назвы. Калекцыя цудоўных твораў народнага лубка з Віленшчыны, якая да 1945 г. захоўвалася ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні, і па сёння амаль невядомая і недаступная белар... Болей »
Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) — слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў — гісторыкаў і тэолагаў, філосафаў і мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага чалавека вымагае адэкватнага і рознабаковага яе асэнсавання. Спробай такога асвятлення шляху Радзівіла Чорнага — чалавека, палітыка, мец... Болей »
На карце, апублікаванай у сваёй кнізе, летувіскі гісторык Норбэрт Велюс зямлю Аўкштоту зьмясьціў на ўсход ад ракі Сьвятой і на поўнач ад Вяльлі. На тэрыторыі гэтай Аўкштоты летувіскага дасьледніка апынуліся і возера Нарач, і Браслаўскія азёры. Гістарычную ж Літву Н. Велюс разьядноўвае на Жамойць і ўласна Літву, якую традыцыйна атаясамлівае з гэтай «Аўкштотай». Гэта зноў змушае спыніцца на праблеме, дзе, нарэшце, знаходзілася ... Болей »
Пасля 17 верасня 1939 года жыццё ў Заходняй Беларусі стала лепшым: сяляне натхнёна працавалі на сваёй зямлі, былі адчыненыя школы на ррднай мове, у кожнай вёсцы ствараліся клубы ці хаты-чытальні, медыцьшскія пункты, моладзь мела магчымасць паехаць на заробкі ў розныя гарады вялікай краіны Саветаў. У параўнанні з каланізатарскай палітыкай буржуазнай Полыпчы гэта была светлая ява. Вось чаму простыя людзі абыякава паставіліся да вывазу ў 1... Болей »
Княжы знак "Сокала". Гэты герб вядомы на Беларусі і Літве пад назвай «Калоны», «Стаўпы». Ен быў родавым гербам Гедыміна і ўсіх ягоных нашчадкаў. Да гэтага ж герба належаў, на думку даследнікаў, князь Міндоўг — стваральнік Вялікага Княства Літоўскага са сталіцай у Наваградку. Менавіта пад сцягамі з такім гербам, як сведчыць «Хроніка» Яна Длугаша, падчас славутай Грунвальдскай бітвы змагаліся з крыжакамі 10 харугваў з тых 40, што вы... Болей »
Ёсць у Сібіры свой Беласток... Слова «Сібір» амаль заўсёды ў нашай свядомасці асацыюецца з такімі паняццямі, як «катарга», «ссылка», «дэпартацыя» і да іх падобнымі. I дзеля гэтага ёсць падставы, бо з усіх шляхоў, што вядуць у Сібір, дарога катаржнікаў, ссыльных, дэпартаваных — самая пратаптаная за некалькі стагоддзяў пры розных урадах і рэжымах. I ў той жа час былі і тыя, хто ехаў у гэтыя суровыя краі па ўласным жаданні ў пошуках асабіс... Болей »
Пад знакам генацыду. XX стагодзьдзе сталася для Беларусі стагодзьдзем генацыду. Ен доўжыцца ад Першай сусьветнай вайны праз рэвалюцыі і грамадзянскую, праз калектывізацыю, сталінскі тэрор, Другую сусьветную, з дадаткам ахвяраў савецка-фінскай да чарнобыльскай катастрофы і сёньняшняй галечы, якая ўжо зьвяла натуральны прырост насел ьніцтва да нуля. Зь пералічанага найбольшыя страты народ Беларусі меў у гады Другой сусьветнай вайны. Нівод... Болей »
Замак у Міры ўзнагароджаны дыплёмам заслугі Europa Nostra. У студзені 1994 г. агульнаэўрапейская арганізацыя Europa Nostra («Наша Эўропа») супольна зь Міжяародным інстытутам замкаў абвясьціла сьпіс ляўрэатаў узнагароды Europa Nostra за кансэрвацыю і рэстаўрацыю помнікаў у 1993 г. Дыплём Заслугі быў прысуджаны і МІРСКАМУ ЗАМКУ — за зьберажэньне аднаго з найважнейшых помнікаў замкавай архітэктуры ў Беларусі, рэстаўрацыю яго часткі і адпав... Болей »
Шаноўныя Чытачы! З гэтага нумара «Спадчына» будзе прыходзіць да вас павялічаным да 16 аркушаў аб'ёмам. Доўгачаканая «мажнасьць» выданьня адлюстроўвае як чытацкую патрэбу ў спажываньні духоўных здабыткаў папярэдніх пакаленьняў, так і дзяржаўную матар'яльную фундацыю праграмы Адраджэньня і культурнага будаўніцтва. Шлях да ёмістага нацыянальнага часопіса гістарычна-культуралягічнага зьместу ня быў кароткі. Чытачы сталага веку памятаюць пер... Болей »