Ідэя арганізацыі Сустрэчы Беларусаў узьнікла нечакана, і яе першапачатковая задума была жыцьцёвая і даволі рамантычная. Аднак за вельмі кароткі час гэтая ідэя атрымала новае гучаньне і сёньня набыла палітычнае значэньне для беларускай дыяспары. Адбывалася-ж усё так. Міхась Белямук, кіраўнік Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Кліўлендзе, склікаў 29 красавіка 1952 г. паседжаньне камітэту ЗБМ, каб абмеркаваць плян працы на травень. Адна пра... Болей »
44 гады назад, 14 жнівеня 1958г. пазваніў тэлефон і паведамілі з Чыкага, што Адварда Будзькі больш няма з намі — памёр. Пахавал і яго на могілках сьв.Вайцеха ў Чыкага. 110 год назад, 22 сакавіка 1882 г. у Будславе, Вілейскага павету, у сялянскай хаце нарадзіўся Адвард Одвард) Будзька. Ён быў аднагодкам Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка, Івана Мацея. Будслаў у тыя часы налічваў каля 1000 жыхароў. Была тут пачатковая школа і ... Болей »
Бацькаўшчына і народ наш перажываюць адказны і цяжкі час, і таму цяпер асабліва важна ўсьвядоміць яўлены чалавечаму роду цуд міласьці Бога Айца. Будзем маліць Бога, каб гэтая праўда пра Вечнае Жыцьцё, угатаванае нам у Хрысьце, з дамысловаю сілаю адгукнулася ў сэрцах жыхароў беларускай краіны , якая тысячу гадоў таму назад прыняла апостальскую мілату праз пастаўленьне праваслаўнага япіскапа ў старажытным г. Полацку. Менавіта 1000 гадо... Болей »
Дарагі, любы сэрцу Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Колькі тут сьветлага, добрага, шчырага спалучана з табой. Ці магла я падумаць, што пройдзе сем гадоў і зноў пабачу цябе, а сэрца маё ныла і думкамі была ў Полацку. Сёньня мара мая зьдзейсьнілася. Цесная, старажытная царква, на нашае шчасьце, яна захавалася нам у сваім першапачатковым выглядзе. Сёньня мы аглядаем дзіўныя старажытныя фрэскі XII ст. Тут, у гэтай царкве, нарэшце, спачывае н... Болей »
25 Сакавіка. Раньняй вясной 1946 г. ў Слоніме была створана падпольная беларуская патрыятычная арганізацыя з канспіратыўнай назвай «Чайка». Заснавальнікамі — арганізатарамі яе былі Міхась Ракевіч, Аляксандр Гардзейка, Міхась Чыгрын, Уладзімір Салавей, Леакадзія Кавальчук, Ніна Карач і аўтар гэтага артыкула. Зразу-ж была распрацавана і прынята праграма дзейнасьці арганізацыі, вызначаны палітычны напрамак — сацыял-дэмакртычны й абрана кір... Болей »
Культурна-гістарычныя зьявы на Полацкай зямлі ў IX—ХІІІ стст. мелі шмат агульнага, з тым што адбывалася на іншых землях. Гэта датычыцца распаўсюджаньня хрысьціянства. Можна сцьвярджаць, што новая вера ў Полацку была прынята прадстаўнікамі вышэйшай знаці адразу за афіцыйным увядзеньнем яе ў Кіеве (988 г.). Летапісны запіс, што падцьвярджае існаваньне Полацкай эпархіі (япіскопіі) датычыцца да пасьвячэньня Міны ў сан япіскапа Полацка 13 сь... Болей »
Адгучалі сьвяты і перазвоны сабор-ных званоў з нагоды 1000-годзьдзя хры-шчэньня Усходняй Эўропы і зноў надый шоў час нястомных пошукаў і навукова-га аналізу. У патоку сьвяточнай інфарма цыі цяжка было зразумець, адкуль узя лося хрысьціянства ў Беларусі, якім яно было першапачаткова, як разьвіва-лася. У лепшым выпадку ў сьвядомасьці засталіліся імёны сапраўдных волатаў хрысьціянскай культуры: Еўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўра... Болей »
Менску ёсьць чуйны барометр палітычнага жыцьця Беларусі. Не, гэта не Дом Ураду, дзе засядае парлямэнт — там больш балбатні і дробных спрэчак, і не нашыя буйнешыя навуковыя інстытуты — студэнцтва нашае спіць, не адгукаецца на падзеі, і не Камароўскі базар, дзе цэны растуць з кожнай хвілінай. Гэта былая плошча Леніна, якая сёньня носіць найменьне плошча Рэспублікі. На працягу трох апошніх гадоў Плошча патрабавала ад тых, хто мае канкрэтну... Болей »
Аб чым зямля сьпявае... Прызабытую, але, дзякуй Богу, адраджаемую зноў. Бо, як казалі нашыя продкі: «Не прасі сабе дзён многіх, ні багацьця, ні душ ворагаў тваіх, але прасі сабе мудрасьці і памяці». А памяць, што прарастала палын-травою праз папялішчы пажарышчаў, што прасачывалася «людем простым посполитым к пожитку и ко размноженнию добрых обычаев» праз кнігі Скарыны, што дайшла, ня гледзячы на ўсе зьнявагі і перашкоды людзкія, вяртае ... Болей »
Бацькаўшчына ў нас адна! Рэдакцыі часопіса «Полацак». Вельмі Шаноўная Рэдакцыя. Ваш часопіс нарадзіўся і ўжо «абрастае ў пер'е» гэта ў нас пад бокам. Усім Вам, што яго нарадзілі, спавівалі, а цяпер трывожыцеся ды сілы й час шчодра аддаеце, каб рос і дужэў — памажы, Божа! Ранейшым і пазьнейшым беларускім «Калюмбусам» у Новым Сьвеце, нашым суродзічам — ураджэнцам ЗША й Канады, ёсьць нагода прывітаць «навабранца» на ніве беларускай эміг... Болей »