![]() |
![]() |
Перад нашымі вачыма першы том новага навуковага часопіса “Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў”/,,Rocznik Centrum Studiów Białoruskich”. Гэта збор тэкстаў беларускіх даследчыкаў, якія працуюць у Цэнтры Беларускіх Студыяў, створаным пры Студыюме Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (SEW UW). Для таго каб зразумець, чаму паўстаў гэты часопіс, а таксама чаму паўстаў такі цэнтр, чаму ў Польшчы, чаму менавіта пры Студыюме Усходняй Еўропы, -... Болей »
У 1994 г. прыпала 50-я гадавіна існавання беларускага школьніцтваў пасляваеннай Полыпчы. Значыць, мінулага паўвека той дзейнасці беларусаў, якая з'яўлялася і будзе з'яўляцца адной з важнейшых умоў захавання нашых традыцый, развіцця культуры і роднай мовы, здабывання ведаў з нашай мінуўшчыны і павышэння нацыянальнай свядомасці. I хаця абуджэнне і фармаванне нацыянальнай свядомасці з'яўляецца працэсам складаным і працяглым, школа ў гэтым ... Болей »
Кнігу складаюць творы двух аўтараў. У першай частцы М. Баскін расказвае розныя вясёлыя гісторыі пра гайшынцаў, у якіх «жарты на агародзе растуць, разам з бульбай гайшынцы іх і ядуць... Яны і з сябе пасмяюцца і суседа не абыдуць, шартам зачэпяць». У другую частку кнігі ўвайшлі «Паданні роднага краю» Г. Ланеўскага, у якіх аўтар знаёміць з гісторыяй нашага народа, непаўторнай прыродай роднага краю. Болей »
У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі „адным сказам“. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода, а таксама іншых СМІ, сацыяльных сетак, якія публікаваліся на плятформах РС.... Болей »
У якасьці ілюстрацыяў адбіраюцца толькі архіўныя здымкі і гістарычныя выявьі пабудоваў. На жаль мы ня можам гарантаваць высокае якасьці ўзнаўленьня зьмешчаных ілюстрацыяў, а таксама ўсю паўнату захаванага на сёньня ілюстратыўнага мзтэрыялу. Найперш гэта абумоўлена тэхнічнымі і матэрыяльнымі прычынамі. Тым ня менш мы лічым, што зможам прапанаваць шырокаму чытачу найбольш поўньі аб'ём ілюстрацыяў, якія ніколі не друкаваліся разам на стар... Болей »
Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў ... Болей »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Болей »
“Гарадзенскі гадавік” - навуковы часопіс, заснаваны ў 2011 годзе гарадзенскімі гісторыкамі і краязнаўцамі. Заснавальнікі бачаць сваёй мэтай шматпланавае навуковае асвятленне гісторыка-культуралагічнай праблематыкі горада - недаследаваных старонак ягонай сацыяльна-эканамічнай гісторыі, горадабудаўнічых традыцый, лёсу захаваных і страчаных архітэктурных помнікаў, гісторыі археалагічнага вывучэння асяродка, пытанняў гісторыі адукацыі, друк... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба – Грамадства – Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў часоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай гісторыі, якія пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »