У кнізе ўпершыню падрабязна расказваецца пра беларускую друкаваную літаратуру эпохі Рэнесансу, пачынальнікам якой быў вядомы гуманіст, пісьменнік і асветнік Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра многіх малавядомых і зусім невядомых беларускіх літаратарах скарынінскага веку, пераканаўча паказвае вядучую ролю беларускай друкаванай літаратуры XVI ст. сярод літаратур шэрагу еўрапейскіх краін. Вялікая ўвага надаецца праблемам міжнародных літаратурн... Болей »
Манаграфія Івана Басюка спроба дасьледваць гісторыю пачатку вайны Савецкага Саюза з яе былым хаўрусьнікам нацысцкай Нямеччынай. У савецкія часы існаваў жорсткі падзел гістарычных дасьледваньняў па тэматыках. З-за гэтага тэма пачатку вайны была “вотчынай” расейскіх гісторыкаў, якія асаблівай увагі гэтай тэме не надавалі па вядомых прычынах. Аўтар манаграфіі ўпершыню намагаецца акрэсьліць прычыны і хаду баявых дзеяньняў на заходняй мяжы Б... Болей »
У кнізе ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве праведзены цэласны, канцэптуальны аналіз паэтычнай спадчыны Антона Гарэцкага ў кантэксце станаўлення рамантычнай эстэтыкі ў літаратуры Беларусі. Прасочаны ўплыў А. Гарэцкага на развіццё мастацкіх тэндэнцый айчыннай паэзіі XIX стагоддзя, у прыватнасці патрыятычнай лірыкі нацыянальна-вызваленчай тэматыкі. Паказана роля паэта ў развіцці беларускага байкапісання, узаемаўплыву ў творчасці А. Г... Болей »
Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст, публіцыст, пісьменнік. Аўтар кнігі “Занатоўкі кантрабандыста”, якая была перакладзена на польскую мову. З канца 80-х гадоў ХХ ст. актыў... Болей »
Сатырычна-парадыйная паэма "Тарас на Парнасе" - выдатны твор беларускай літаратуры XIX стагоддзя, які ў многім вызначыў шляхі яе развіцця і глыбока выявіў жыццё, характер і сацыяльнае аблічча беларуса. Болей »
У другой палове XX ст. і напачатку XXI ст. у кантэкст беларускай літаратуры з дапамогай мастацкага перакладу была ўведзена значаная колькасць польскамоўных твораў беларускіх пісьменнікаў XIX - пачатку XX стст., такія як: паэма "Жыццё Сіраты" (пераклад Р. Барадуліна) і цыкл апавяданняў "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" Я. Баршчэўскага (пераклад М. Хаўстовіча); балады Я. Чачота; балады філарэтаў і філаматаў (пера... Болей »
Я́нка Купа́ла, сапр. Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка былой Радашковіцкай воласці (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з «парнаснікаў»; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І. К.; Я. К.; К-а; Л.; І. Л.; Л. І.) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, кла... Болей »
Словы - гэта моўныя знакі, сымбалі нашых паняцьцяў і ўяўленьняў: яны дзеля таго й выклікаюць у нашай сьведамасьці пэўныя ведамыя нам паняцьці й ўяўленні (бяроза, белы, сем, іду й г. д.) Але адно ўзятае слова можа мець і колькі значэньняў-паняцьцяў, гэтак жа як і адно паняцьце ў мове можа быць колькі розных словаў Болей »
Вялікая паэзія творыцца ў часы пераменаў. Перамены сканчаюцца, і надыходзіць час прозы. Нібыта ціха ўсё ў Беларусі ў 2006 годзе, нішто не паказвае на рэвалюцыю. Нішто, апрача паэзіі. “Паэзія пакінула мяне”, — напісаў у канцы 90-х Адам Глёбус. Паэзія вярнулася да нас. Да Глёбуса, які напісаў: “Мы вызвалім цябе або загінем / Мы назаўсёды застанемся тут”. Да аўтара гэтай кнігі. Аляксандар Фядута, вядомы перадусім як яркі палітычны пісьмень... Болей »
У слоўніку доктара філалагічных навук, прафесара В. П. Рагойшы тлумачыцца каля тысячы тэрмінаў па тэорыі паэзіі. Улічваюцца дасягненні сучаснай літаратуразнаўчай думкі ў галіне агульнай паэтыкі і паэтыкі верша, вопыт паэзіі народаў СНД і замежных краін. Асноўная ўвага ўдзяляецца гісторыі і тэорыі беларускага верша. У трэцяе выданне ўключаны звыш 50 новых тэрмінаў. Прызначаецца шырокаму колу навукоўцаў, пісьменнікам, студэнтам філфакаў ... Болей »