Зборнік прысвечаны розным аспектам станаўлення і развіцця Вялікага Княства Літоўскага, яго грамадска-палітычнай і культурнай спадчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў трох тамах — першае найбольш поўнае выданне, пры-свечанае адлюстраванню і ўсведамленню гіста-рычнага мінулага нашай краіны. Ідэя стварэння Атласа з'явілася не раптоўна. Шматлікія напрацоўкі былі назапашаны бела-рускімі гісторыкамі ў працэсе работы над гіста-рычным раздзелам „Нацыянальнага атласа Беларусі" (выдадзены ў 2002 г.), гістарычнымі картамі для шасцітомнай „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", шэра... Болей »
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці. Зборнік выдаецца намаганнямі Віцебскага аддзялення ГА "Фонд імя Льва Сапегі” - арганізацыі, якая ўжо на працягу 15 гадоў працуе над тым, ... Болей »
Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная... Болей »
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Баг... Болей »
Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук прэзэнтуе 90 выданьняў Беларускай службы РСЭ/РС, якія пабачылі сьвет у 2002–2022 гг., уключна з прадмовамі. Болей »
Ушаччына. На карце абрысы баравой і азёрнай стараны нагадваюць апалены з краёў ліст пергаменту, на якім гісторыя зрабіла шмат паметак. Гэтыя абрысы не выпадковыя, бо войны ішлі, як дзень за днём. I ў полымі іх згаралі паметкі гісторыі — звесткі, даты падзей, імёны аратаяў, воінаў, змагароў. I зрабілася ўшацкая зямля вогнетрывалай: не дужа шчодрай на ўраджаі, затое ўрадлівай на ратную доблесць, на таленты. I думаецца, калі вынаходзілі во... Болей »
Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкул... Болей »