![]() |
![]() |
Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 года), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання, што было такому заняткам на тую пару вычарпальным. Выхаваныўстараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэліген... Болей »
Віктар Швед - паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 г. вершам „Я - беларус” у тыднёвіку „Ніва”. Піша на беларускай і польскай мовах. Член Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы - Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сузаснавальнік і шматгадовы старшыня Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Апублікаваў 16 зборнікаў вершаў (Жыццёвыя сцежк... Болей »
МіколаЛук'янюкз Бялкоў Нарваўскай гміны, Гайнаўскага павета вядомы чытачам тыднёвіка беларусаў у Польшчы ад самага пачатку існавання „Нівы” — ад 1956 года. Апынуўся ён сярод першых і найбольш верных карэспандэнтаў, якія слалі ў рэдакцыю допісы з вёсак і мястэчак Беласточчыны і ўсяе краіны, дзяліліся сваімі роздумамі, цешыліся новым і добрым, хвалілі людзей вартых пашаны за іх сумленную працу і важкія думкі, ганьбавалі адмоўныя з'явы і б... Болей »
У кнігу беларускага пісьменніка з Беласточчыны Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага) увайшлі творы розных жанраў, аб'яднаныя любоўю да сваёй малой радзімы, дзе спрадвеку жывуць беларусы. Болей »
Мемуары вядомага беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Антона Семяновіча (нар. у 1917 г.) — яскравае сведчанне пра час, у якім давялося жыць і працаваць аўтару, жывы ўспамін пра вядомых дзеячоў беларускай літаратуры і культуры, з якімі звёў яго лёс на жыццёвым шляху. Болей »
Цяпер, калі Расія усімі сяродкамі русыфікуе і на'т фізычна нішча наш народ, ё справаю вялікае вагі, як ставяцца да нас іншыя суседзі нашыя. Вось. Украіна. На ўсіх нашых адправах, як угодкі і інш., заступнікі Украінцаў пэўняць нас у сваім вялікім да нас прыязьньстве. Паглядзім, як ё запраўды. Болей »
Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах... Болей »
Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »
Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю ўспамінаў ашмянскага эмігранта 30-х гг. XIX ст. Ігнація Клюкоўскага, якія захоўваюцца ў Музеі Адама Міцкевіча ў Парыжы. Тэксты друкуюцца на польскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на даследчыкаў гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Айчыны. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »