|
|
4 лютага 1946 года Баранавіцкая і Мінская ваенныя акругі былі аб'яднаны ў адну акругу - Беларускую, якая ўключала ў сябе ўсю тэрыторыю рэспублікі. Штаб акругі спачатку размяшчаўся ў Бабруйску, а са студзеня 1947 года - у Мінску. Камандуючым БВА быў назначаны камандуючы войскамі Баранавіцкай ВА Маршал Савецкага Саюза Цімашэнка С.К., членам Ваеннага савета - генерал-лейтэнант Бабійчук Г.П., начальнікам штаба - генерал-палкоўнік Іваноў С.І... More »
Увосень 1945 - зімою 1946 гадоў першачарговай задачай кіраўніцтва акругі стала размяшчэнне асабовага складу, арганізацыя нармальнага быту, стварэнне элементарных умоў для баявой вучобы. Нягледзячы на вялізныя намаганні войскаў і дапамогі з боку ўрада, вырашыць гэту задачу аказалася нялёгка. На месцы добраўпарадкаваных ваенных гарадкоў, якімі да вайны славіліся БВА, тырчалі закопчаныя каробкі будынкаў або валяліся кучы бітай цэглы. Ваенн... More »
Гэту кнігу пачытае беларус, паляк, рускі, украінец, літовец. Успрымуць неадназначна. Але не застануцца абыякавымі. Ніхто. Перакананасць наша ад ведання матэрыялаў, фактаў. Прыведзеныя дакументы, верыцца, нікога не пакінуць абыякавым. Ні таго, каго саджалі, ні таго, хто саджаў. Дзейнасць Арміі Краёвай на Беларусі да гэтага часу фактычна "белая пляма" для нашага чытача. Пры напісанні кнігі аўтар выкарыстаў шматлікую літаратуру, выдадзен... More »
У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніц разгледжана гісторыя фарміравання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI-XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскі... More »
Абагульнена крыніцазнаўчая і тэарэтычная спадчына археолагаў Савецкай Беларусі за 1919—1941 гг. Работа ілюстравана, забяспечана картамі археалагічных помнікаў і табліцамі. Для археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, студэнтаў гістарычных факультэтаў і ўсіх, хто цікавіцца гістарычным мінулым Беларусі. More »
Пераломнай падзеяй у гісторыі Беластоку і земляў паўночна-усходняй Польшчы было стварэнне ў 1949 годзе першага ў гісторыі гэтага горада Музея. Першапачаткова Музей меў статус грамадскай арганізацыі, але ўжо ў 1952 г. стаў дзяржаўным. У першыя гады яго існавання збіраліся асноўным чынам прадметы народнай культуры і экспанаты, звязаныя з гісторыяй горада, якія знаходзілі пад час пасляваеннай яго адбудовы. More »
Разглядаюцца археалагічныя помнікі ў народным уяўленні ў розныя часы, зменлівасць мясцовых назваў у сувязі з гістарычнымі падзеямі. Паказваецца сувязь з язычніцкімі культамі, расказваецца аб павер'ях, даецца спіс народных назваў археалагічных помнікаў Беларусі. Разлічана на масавага чытача. More »
Кніга з’яўляецца працягам раней выдадзенай працы «Археалогія Беларусі: каталог архіўных навуковых матэрыялаў (1924–2007). У 3 ч. Ч. І. Каменны і бронзавы вякі» (Мінск: Беларус. навука, 2009). У дадзенай працы прыведзена інфармацыя з падрабязнымі анатацыямі аб архіўных навуковых матэрыялах за перыяд з 1936 па 2009 гг. па жалезнаму веку і ранняму сярэднявеччу, якія захоўваюцца ў ААНД ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі». Выданне прызначае... More »
Дадзены паказальнік з'яўляецца працягам раней апублікаваных работ С.А.Дубінскага "Бібліяграфія па археалогіі Беларуоі i сумежных краін" - Менск, 1933 i Т.М.Каробушкінай "Археология Белоруссии: Библиографический указатель (1932-1975)" - Мінск, 1986. У паказальніку, які склала А.У.Ільюцік, змешчана літаратура 1976 -1990 гадоў па археалогіі, архітэктуры, нумізматыцы, этнаграфіі, гісторыі мастацтва, палеазаалогіі, антрапалогіі i іншых навук... More »
У энцыклапедыі асвятляюцца археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы і інш.), рэчы матэрыяльнай культуры і унікальныя творы першабытнага мастацтва. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкам... More »