![]() |
![]() |
У слоўнік уключана лексіка беларускіх народных гаворак, запісаная ў паўночна-заходняй частцы Беларусі і часткова за яе межамі, на тэрыторыі Літвы, Латвіі і ПНР, дзе да цяперашняга часу захаваліся астраўныя беларускія гаворкі. Па свайму характеру слоўнік з'яўляецца тлумачальна-перакладным. Значэнні слоў у ім ілюструюцца прыкладамі з жывой народнай мовы. Першы том змяшчае звыш сямі тысяч слоў на літары А-Г.<br /><br /><br /> ... Болей »
Мэта, якую ставіць сабе Музей Беларускай Культры ў Гайнаўцы ёсць рэкамендацыя і прамоцыя сучаснага мастацтва пальскіх Беларусаў. Нягледзячы на тое, што існуе многа выдатных і важных артыстычных індывідуальнасці беларускага паходжання, тэма гэтая не дачакала вынаходніка. СЛОЎНІК БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ, які перад Вамі, ёсць аднай з першых спроб прэзентацыі мастацкага асяроддзя польскіх Беларусаў у форме манаграфіі. Праект прадугледжвае рэлі... Болей »
Слоўнік Беларускіх Мастакоў - піянерскі праект Беларускага музея ў Гайнаўцы. Перыядычна ў гэтым cлоўніку будуць з'яўляцца штораз новыя асобы, слоўнік будзе папаўняцца каталогамі асобных творцаў. Болей »
Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма. Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце... Болей »
Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць ... Болей »
У слоўніку апісваюцца сабраныя з сучасных народных гаворак Гродзеншчыны больш за 200 фразеалагізмаў, пераважная большасць якіх адлюстравана ў фразеалагічгых даведніках беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў, навукоўцаў, усіх прыхільнікаў беларускай мовы. Болей »
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая беларуская газета "Наша Ніва" — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геа... Болей »
У трэцім томе Слоўніка зарэгістравана лексіка з беларускамоўнай спадчыны Янкі Купалы на літары Л — П. Прыведзена частотнасць ужывання і вызначаны граматычныя формы і семантычны аб'ём кожнага рэестравага слова, пададзены стылістычныя паметы і прыклады-цытаты з твораў паэта. Разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, а таксама на ўсіх, хто шануе і паважае беларускае слова. Болей »
У другім томс Слоўніка зарэгістравана лексіка з беларускамоўнан спадчыны Янкі Купалы на літары Д — К. Прыведзена частотнасць ужывання і вызначаны граматычныя формы і ссмантычны аб'ём кожнага рэестравага слова, пададзены стылістычныя паметы і прыклады- цытаты з твораў паэта. Разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў Болей »
Асновай для ўкладання гэтага слоўніка паслужыла творчая беларускамоўная спадчына Янкі Купалы. Зарэгістравана апелятыўная, анамастычная і тапанімічная лексіка, прыведзена частотнасць яе ўжывання, вызначаны семантычны аб'ём кожнага слова, зафіксаваны ўсе яго формы, пададзены ілюстрацыі — прыклады-цытаты з твораў паэта. Разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, а таксама на ўсіх. хто шануе і паважае беларускае слова. Болей »