![]() |
![]() |
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »
Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... Болей »
Муры кляштару дамініканаў у Гродне мясціліся па вуліцы Віленскай. Да сённяшняга дня захаваліся толькі два кляшторныя будынкі па вуліцы Савецкай 6-8, якія даюць нам рэальную магчымасць уявіць багатую культурную і грамадскую мінуўшчыну айцоў дамініканаў у Гродне. 22 снежня 1216 года папа Ганоры III зацвердзіў закон св. Дамініка— ордэн братоў-прапаведнікаў. Амаль праз сто гадоў, у 1317 годзе, белыя расы дамініканаў з 'явіліся ў Вялікім кня... Болей »
Ілюстраваны гісторыка-архітэктурны нарыс "Гарадзечна. Матэрыяльная і духоўная спадчына" падрыхтаваны на падставе шырокага кола архіўных крыніц, айчыннай і замежнай літаратуры, гістарычных фотаматэрыялаў, іншых народных рэліквій, упамінаў старажылаў, твораў народнай творчасці і г.д. Кніга рэкамендуецца выкладчыкам гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўства, лектарам, краязнаўцам, работнікам культуры, даследчыкам., аматарам і прыхільнікам адра... Болей »
У даследванні комплексна прааналізаваны матэрыялы, атрыманыя ў выніку археалагічных раскопак гарадзішча Змяёўка, большасць з якіх уведзена ў навуковы ўжытак упершыню. Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў, краязнаўцаў - усіх тых, хто цікавіцца мінулым Беларусі. Дадзенае даследаванне падрыхтавана ў рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006 - 2009 гг. "Гісторыя беларускай нацыі... Болей »
Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Бер... Болей »
На аснове матэрыялаў археалагічных раскопак аўтар разглядае праблемы і заканамернасці развіцця гістарычнай планіроўкі, фарміраванне культурнага сліяо гарадоў І мястэчак Беларускага Панямоння. Кніга ілюстравана. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, рэстаўратараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Гарадзенскі парафіяльны касцёл, названы ў гонар Панны Марыі, больш вядомы як "Фара Вітаўта”. Яго гісторыя дакладна паўтарае лёсы тутэйшых людзей, якім выпала доля (ці нядоля) жыць на цывілізацыйным паграніччы. Неаднаразова змянялася канфесійная прыналежнасць храма і, адпаведна, назва ды знешні воблік. Ужо на самым пачатку жыцця касцёла, ад яго адмовілася супольнасць, дзеля якой ён быў фундаваны. Сам фундатар памёр за год да заканчэння б... Болей »
Гарыць вогнішча, зборнік папулярных песень, апрацавала Эля Бэзюк. Болей »