Вяртанне, Барадулін Рыгор, Ждановіч Валянцін

Вяртанне

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1988

Выдавец: Выдавецтва Беларусь

Памеры: 216 с.

ISBN: 5-338-00305-8

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5224]

Ушаччына. На карце абрысы баравой і азёрнай стараны нагадваюць апалены з краёў ліст пергаменту, на якім гісторыя зрабіла шмат паметак. Гэтыя абрысы не выпадковыя, бо войны ішлі, як дзень за днём. I ў полымі іх згаралі паметкі гісторыі — звесткі, даты падзей, імёны аратаяў, воінаў, змагароў. I зрабілася ўшацкая зямля вогнетрывалай: не дужа шчодрай на ўраджаі, затое ўрадлівай на ратную доблесць, на таленты. I думаецца, калі вынаходзілі вогнетрывалую цэглу, вогнетрывалыя сплавы, за ўзор бралі маю зямлю. I чырваназём Ушаччыны ўяўляецца іншы раз сургучом з пячатак лістоў вечнасці.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Баравікова Раіса, Яцкоў Мікола, Вяртанне

Вяртанне

песні

Баравікова Раіса, Яцкоў Мікола

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусь-фільм», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісе... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне

Вяртанне

раман

Гніламёдаў Уладзімір

У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »


pdf
epub
Савік Лідзія, Вяртанне

Вяртанне

Жыццяпіс Барыса Уладзіміравіча Кіта

Савік Лідзія

Кніжка Лідзіі Савік «Вяртанне» прысвечана пакручастаму і слаўнаму шляху вялікага вучонага беларуса Барыса Кіта. Пражыўшы больш за палову жыцця ўдалечыні ад радзімы, ён праславіў яе выдатнымі навуковымі адкрыццямі ў галіне астранаўтыкі, заваяваў прызнанне і павагу найвыдатнейшых вучоных свайго часу. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Вяртанне

Вяртанне

Вершы

Аркуш Алесь

Першая паэтычная кніжка Алеся Аркуша – споведзь нашага маладога сучасніка перад людзьмі, перад Радзімай. Імклівыя рытмы веку, урбанізацыя, няпростыя пошукі свайго шляху жывуць у вершах паэта. Болей »