Павал Касцюкевіч – нарадзіўся 24 мая 1979 у Мінску — пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай, брытанскай і амерыканскай прозы.
Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».
У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу кароткіх апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У 2017 яго раман, сямейная сага “План Бабарозы” была прызнаная найлепшай кнігі прозы паводле “Радыё Свабоды”. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.
Асіёрылаг-аматар. Выдаў эсэістычную кнігу “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)” пра суплёт беларускай і блізкаўсходняй культуры і гісторыі.
Пераклаў творы Курта Вонегута, Этгара Керэта, Джэрома Клапка Джэрома, Амаса Оза, Дугласа Адамса, Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма, Мэіра Шалева і Эліз Манро.
Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. Раман Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» – гэта гісторыя Беларусі ХХ ст. на прыкладзе адной мандражнай... Болей »
Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад мостам, што пад праспектам, або ля пернікавага дамка першага з’езда РСДРП, або поруч з помнікам Максіму Горкаму, які, седзячы на чыгуннай ... Болей »
У пачатку васьмідзясятых, за Андропавым, сталі ладзіць аблавы на дармаедаў у месцах культурнага адпачынку. На дзённыя прадстаўленні ў цырк пачалі прыходзіць міліцыянты ды іх памочнікі. Дружыннікі, людзі з чырвонымі павязкамі на рукавах, якія патрабавалі дакументы і запісвалі ўсіх прагульшчыкаў у непрыемныя спісы. У антракце прадстаўлення мой дзед, Імануіл Велікоўскі, згледзеўшы дружыннікаў, перапалохаўся. Перапалохаўся, ясная рэч, не за... Болей »
Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць бібл... Болей »
Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. Раман Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» – гэта гісторыя Беларусі ХХ ст. на прыкладзе адной мандражнай... Болей »
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам - абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная на-паўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скочыць на вя... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
«З гэтага здымка канца 1920-х на нас глядзяць тры браты Плаўнікі. У цэнтры Самуіл — старэйшы і самы вядомы. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Змітрок Бядуля. Але наўрад ці ўсе аматары яго творчасці ведаюць, што малодшы брат Ізраіль (на здымку справа) таксама пісаў вершы і актыўна займаўся перакладамі з мовы ідыш на беларускую. Трэці брат, Мацвей (злева), працаваў у галіне, зусім далёкай ад прыгожага пісьменства... Болей »
Першы тралейбус пах свежавымытым жалезам і ранішнім халадком . У ранішнім халадку плаваў водар пралесак, бо пачыналася вясна. Пралескі, трохі падвялыя, ляжалі на заднім, запырсканым вадой сядзенні. Кандуктарка глядзела на іх і ўсміхалася. Болей »
Паслямова перакладчыка да рамана Мэндэлэ Мойхе-Сфорыма “Падарожжа Беньяміна Трэцяга” Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён - усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай габрэйскай літаратуры. Той хто узняў на шчыт (ці не першым у літаратуры) мястэчка, штэтл, ды пачаў выбудоўваць з яго ўтопію Ідышлэнда. У паслямове да мойхер-сфорымскага рамана “Падарожжаў Беньяміна ІІІ” перакладчык Павал Касцю... Болей »