Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1999
Рэдактар: Луба Віталь
Выдавец: Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk
Памеры: 190 s., il., 21 cm
ISBN: 83-910058-7-9
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 1999 by Беларускі Саюз ў Рэчыпаспалітай
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1262], [2923]; MiOKB — [4819], [4820]
Дадатковая даведка: Прадмова, укладаньне і камэнтарыі Сяргея Чыгрына Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Саюзу ў Рэчыпаспалітай
Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкулы Станіслава Грынкевіча на тэмы літаратуры і эстэтыкі друкуюцца паводле часопісаў “Студэнцкая думка” і “Калосьсе”. Вершы Франука Грышкевіча паходзяць з розных друкаваных крыніц. Асноўныя зь іх – гэта газэты “Беларуская газэта” і “Сялянская ніва”, часопіс “Студэнцкая думка”, зборнік аўтара “Веснавыя мэлёдыі” (Вільня, 1927), а таксама некаторыя вершы знойдзеныя ў рукапісным фондзе Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі Навук Літвы. Пасьля 1940 году ўпершыню сабраныя некаторыя вершы і празаічныя творы беларускага паэта, празаіка, публіцыста, выдаўца і палітыка Ўладыслава Казлоўшчыка. Пераважная большасьць гэтых твораў друкавалася ў 1920—1940-х гадах у часопісах “Шлях моладзі”, “Новы шлях” і ў асабістым зборніку аўтара “Шляхам змаганьня” (Вільня, 1935).
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор