Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»", а таксама цыкль публікацый пра мясцовыя выбары 2007 году. Болей »
У нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Пятра Краўчанкі "Беларусь на распутье, или Правда о Беловежском соглашении" "Частка формулы, якая мела вынікам Лукашэнку", тэарэтычныя разважаньні Міраслава Гроха "Ад этнічнай групы да мадэрнай нацыі: чэскі прыклад", артыкул Ліі Грынфэльд "Нацыяналізм і сьвядомасьць", крытыка Зьмітра Саўкі новай рэдакцыі «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі», і інш. Болей »
Асноўная публікацыя нумару: пераклад культавага раману канадзкага пісьменьніка Ўільяма Гібсана "Нэўрамантык", напісанага ў жанры кіпэрбанк. Таксама ў нумары: аналітыка Андрэя Казакевіча "Ідэалягічная інфраструктура беларускае палітыкі" і Міколы Рабчука "«Апошняя дыктатура ў Эўропе» — гэта Захад сур’ёзна?", а таксама іншыя тэксты. Болей »
У гэтым нумары: рэзанансная рэцэнзія Алеся Смалянчука "Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі" на зборнік "Западные окраины Российской империи" (Москва: Новое литературное обозрение, 2006), праніклівае дасьледаваньне Валянціна Грыцкевіча "Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшчэ адзін міт пра этнічнага беларуса". Друкуецца пераклад на беларускую мову аповесьці майстра чэскай псыхалягічнай прозы Яраслава Гаўлічка "Пагібель ... Болей »
Найбольшая публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову культавага раману ўкраінскага пісьменьніка Сяргія Жадана "Дэпэш Мод". Таксама ў нумары: "Лісты Антона Луцкевіча з часу Парыжскай мірнай канферэнцыі", падрыхтаваныя да друку гомельскім гісторыкам Рыгорам Лазьком, гістарычны артыкул Андрэя Вашкевіча "Прадбачанні «Беларускага Фронту»" пра друкаваны орган міжваеннай беларускай хадэцыі. Болей »
Асноўная публікацыя нумару — "Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня". Яна складаецца з запісаных гісторыкам Яўгенам Анішчанкам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага савета 12 скліканьня, якія ўзялі ўдзел у галадоўцы пратэсту ў знак пратэсту супраць плянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму (адбыўся 14 траўня 1995 году). Галадоўка была гвалтоўна спынена супрацоўнікамі міліцыі і спэцслужб у Доме ўраду ў ноч з 11 на 12... Болей »
У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда Пінтэра і інш. Болей »
У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка з Алегам Латышонкам "Цяпер мне падабаецца толькі опэра", раман Уільяма Фолкнэра "Гоман і ятра" ў перакладзе Яна Максімюка, і іншае. Болей »
У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Аляксандра Фядуты "Лукашенко. Политическая биография" пад назвай "Недапісаная гісторыя, неканчатковы дыягназ", аналітыка Нярус Пракявічуса "Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»", агляд Андрэя Казакевіча "Суперновая сучаснасць: Рэклама сістэмы і канец гісторыі", дасьледаваньне Кімітакі Мацузаты "Рэжым Лукашэнкі як выспа папулізму ў акіяне кланавай палітыкі", раман Габрыеля Г... Болей »
У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. Болей »