Браслаўшчына — край галубых азёр і шматлікіх архітэктурных помнікаў: культавых, сядзібных, горадабудаўнічых. Ёсць і выдатныя творы народнага дойлідства. 3 Браслаўшчынай звязана -дзейнасць вядомых архітэктараў А. Парака, Ю. Клоса, Л. Вітана-Дубейкаўскага. Пра каменную і драўляную спадчыну краю расказваецца ў кнізе. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, а турыстам і гасцям, што наведаюць гэты маляўнічы куток, з'явіцца добрым напамінам аб прыг... Болей »
Расказваецца пра ўнікальныя помнікі старажытнасці, планіроўку і забудову, якія захавалі характэрныя рысы дойлідства XVI—XVIII стагоддзяў, аднаго з цікавейшых гарадоў нашай рэспублікі — Нясвіжа. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей »
У даведнік увайшлі дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі, якія захоўваюцца ў дзяржаўных гістарычных архівах Украіны. Выданне прызначана навукоўцам, тэолагам, краязнаўцам і студэнтам. Болей »
У даведнік увайшлі звесткі пра дакументы гісторыі царквы ў Беларусі, што захоўваюцца ў Фондзе „Канцэлярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў Расіі” Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбурзе. Прызначана шырокаму колу даследчыкаў. Болей »
„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »
У зборнік уключаны даклады і паведамленні, якія былі зроблены на архіўных чытаннях, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А.П.Сапунова. Разлічана на гісторыкаў, архівістаў, студэнтаў ВНУ, музейных і бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Каб наведаць самыя цікавыя мясціны Воршы, неабходны нястомныя ногі ды абутак на нізкай падэшве - хаця апошняе, мабыць, і не абавязкова. Колькі год таму я са здіўленнем назірала ў Крыме, як жанчыны ў басаножках ды яшчэ на высокіх абцасіках спрабуюць пераадолець абрывістую Галіцынскую сцежку, што агінае гару Коба-Кая ў Новым Свеце. Ну, хто мае падобны вопыт - на абцасіках ды па камяністых сцежках - той, напэўна, здолее гэтак і з правулачк... Болей »
Гісторыя шляхты - ваенна-служылага стану земляў Беларусі, Польшчы, Украіны - уяўляе сабою вайсковы летапіс Вялікага княства Літоўскага, Кароны Польскай і іх канфэдэрацыі - Рэчы Паспалітай. Паколькі асноўным абавязкам шляхціча была абарона краіны, то ня дзіўна, што вялікая колькасьць прадстаўнікоў гэтага стану жыла на памежных землях дэяржавы. Ня стала выключэньнем і Аршаншчына, якая ў XVI стагоддзі ператварылася з глыбінкі ў памежжа Вял... Болей »
«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць я... Болей »