Дзень 25 Сакавіка ёсьць нашым найбольшым сьвятам, сьвятам нашае нацыянальнае і людзкое годнасьці. 25 сакавіка 1918 году Беларускі Народ заявіў сьвету, што Ён, а ніхто іншы, ёсьць гаспадаром у сваёй хаце і што Ён, як і іншыя народы цывілізаванага сьвету, уважае волю і нацыянальную незалежнасьць найболынымі людзкімі каштоўнасьцямі. Дзеля 25 Сакавіка я ніколі ня страціла веры ў наш народ. Нягледзячы на намаганьні цяперашніх уладаў яго падм... Болей »
Мне прышлося пад час сусьветнай вайны пражыць каля трох гадоў у Магілеве на Дняпры і быць сьведкаю гістарычных падзей і здарэньняў у Царскай Стаўцы. Прад маімі вачыма прайшлі, як у кінематографе, цікавейшыя зьявішчы эпох: рэакцыя царызму, нядбаласьць і спакой дварцовай камарыльлі, пераварот у Петраградзе і ва ўсёй Расеі, выглядная бязуважнасьць цара, яго ад'езд у Царскае Сяло пад канвоем камісараў Часовага Расейскага Ўраду. эпоха кярэнш... Болей »
Ад часу рэвалюцыі 1917 г. жыцьцё і здарэньня разьвярнуліся так шырока, што нават галаўнейшых частак іх ня магчыма абхапіць. Рашучы ўдар рэвалюцыі зразу разбурыў турму прыгнечаных народаў і адчыніў шырокі шлях да нацыанальнага вызваленьня. На гэты шлях накіраваліся і беларускія масы. Кіраўніцтва рухам узяла на сябе Беларуская Сацыалістычная Грамада. На працягу ня больш месяцу вырасьлі буйныя арганізацыі яе ў Пецярбурзе, Маскве, Менску, С... Болей »
Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс), скліканы дэмакратычным шляхам у Менску ў сьнежні 1917 г., не пасьпеў выканаць свае гістарычнае ролі ў вызначэньні лёсу дзяржаўнасьці беларускага народу. Зьезд быў гвалтоўна разагнаны маскоўскімі бальшавікамі, якія баяліся страціцьуладу і кантроль над Беларусьсю. Дэлегаты Кангрэсу пасьпелі выбраць з свайго складу радных, якім перадалі кангрэсавыя паўнамоцтвы, у тым ліку зрэалізаваньне незалежнасьці Бел... Болей »
Полацак — адна са старэйшых крывічанскіх калоній. Ешчэ ў дагістарычныя часы, абаснаваўшыся на вярхоўях Днепра, Сожу, Дзвіны і Ловаці, крывічы выдзелілі з сябе заходную і паўночную веткі — палачаноў і ноўгародцаў. Старая гісторыя Полацка сягае непамерна даўных часоў, але за недастаткам пісаных крыніц нам мала вядома. Аднак за доўга да прызваньня Рурыка ў Ноўгарод, у старых скандынаўскіх сагах, маюцца ўжо, хоць і неясныя, зменкі аб Полацк... Болей »
Ва ўсе часы, нават у самыя неспрыяльныя перыяды развіцця грамадства, на шчасце, з'яўляліся людзі, здольныя бачыць нешта самае сутнаснае ў жыцці, не траціць гістарычнае перспектывы. Да такіх людзей з поўным правам можна залічыць і Міхала Клеафаса Агінскага, палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара, паўстанца. Гады свядомага жыцця Агінскага прыпалі на другую палову XVIII і пачатак XIX стст., і невыпадкова ўсе гістарычныя катаклізмы таго... Болей »
Падзелы Рэчы Паспалітай і пераход архіваў Вялікага Княства Літоўскага ў склад установаў Расейскай імпэрыі правялі рэзкую мяжу паміж іх мінулым станам і новым. Яны апынуліся пад уладай Расеі незадоўга да ўтварэньня міністэрстваў, пад кіраўніцтвам якіх усе архівы імпэрыі прыходзілі «ў запусьценьне», калі пагібель, сьвядомае зьнішчэньне, етрата й пашкоджаньне дакумантаў, што да таго адбываліся толькі спарадычна, падчас усенародных няшчасьц... Болей »
Сёлета сьвядомыя беларусы ўсяго сьвету сьвяткуюць вялікую дату ў айчыннай'гісторыі — 75-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня. Ад шматлікіх стыхійных антыбальшавіцкіх выступленьняў у пэрыяд замацаваньня бальшавізму ў Беларусі Слуцкае збройнае змаганьне адрозьніваецца сваім выразным нацыянальным зьместам і арганізаванасьцю. У свой час віленскі часопіс «Золак» пісаў: «...факт Слуцкага Паўстаньня ставіць нас, беларусаў, на адну плошчу зь перадавымі... Болей »
Артыкул «Невядомая калекцыя народных дрэварытаў», напісаны Ксавэрыем Півоцкім, вядомым польскім даследнікам народнага мастацтва ў1937 г. у яго бытнасць у Вільні на пасадзе кансерватара помнікаў, на жаль, больш чым праз паўстагоддзя не страціў сэнсу сваёй назвы. Калекцыя цудоўных твораў народнага лубка з Віленшчыны, якая да 1945 г. захоўвалася ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні, і па сёння амаль невядомая і недаступная белар... Болей »
Асоба Мікалая Радзівіла Чорнага (1515—1565) — слыннага палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, асветніка ды патрыёта сваёй Радзімы, прыцягвае апошнім часам увагу многіх беларускіх даследнікаў — гісторыкаў і тэолагаў, філосафаў і мастацтвазнаўцаў. Гэта й не дзіўна: шырокі спектр дзейнасці гэтага чалавека вымагае адэкватнага і рознабаковага яе асэнсавання. Спробай такога асвятлення шляху Радзівіла Чорнага — чалавека, палітыка, мец... Болей »