Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1963
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва БССР Рэдакцыя мастацкай літаратуры
Памеры: 304 с., 17 см
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Біяграфіі
Copyright © 1963 by Кісялёў Г.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2329]
Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва. Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны саюз беларускага, рускага, польскага і літоўскага народаў. Менавіта ў гэтыя гады ўзнік беларускі рэвалюцыйны друк, прагучаў мужны голас «Мужыцкай праўды», нарадзілася беларуская сялянская дэмакратыя, якая адыграла ў паўстанні выдатную ролю. У цэнтры кнігі фігуры трох беларускіх рэвалюцыянераў-шасцідзесятнікаў — Кастуся Каліноўскага, Антона Трусава, Францішка Багушэвіча. Па-рознаму склаўся іх лёс, але ўсе яны аднолькава самааддана — зброяй і словам — змагаліся за народнае шчасце, усе яны да апошняга дыхання, гаворачы словамі М. Някрасава, сеялі разумнае, добрае, вечнае.
Беларускія аўтары: Кісялёў Генадзь
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль не друкаваны. Прадмову напісаў Уладзімір Арлоў. Болей »
У выданне ўключаны дзве працы вядомага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка Генадзя Васільевіча Кісялёва (1931–2008): першая з ягоных кніг — "Сейбіты вечнага", што пабачыла свет у 1963 г., але дасюль шмат у чым не страціла сваёй актуальнасці, і даследаванне, над якім ён працаваў да апошніх дзён свайго жыцця, — "Скарынаўская сімволіка: вытокі, традыцыі, інтэрпрэтацыі". Кніга адрасуецца гісторыкам, даследчыкам літаратуры, а таксама шы... Болей »
У новай кнізе вядомага гісторыка і літаратуразнаўца прыводзяцца цікавыя факты і дакументы пра К. Каліноўскага, яго эпоху і паплечнікаў — шматлікіх удзельнікаў паўстання 1863 г., а таксама пісьменнікаў — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Ф. Тапчэўскага, Я. Вуля (Э. Карафа-Корбута), Я. Купалу, В. Ластоўскага, пра пераемнасць традыцый беларускага культурнага і вызваленчага руху розных перыядаў. Болей »
Манаграфія прысвечана гісторыі назапашвання ведаў пра літаратуру XIX ст., робіцца спроба сістэматызацыі крыніц, удакладнення іх аўтарства. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў, шырокі круг аматараў беларускай літаратуры. Болей »
Як і папярэдняя кніга Г. Кісялёва — «Загадка беларускай «Энеіды», якая выйшла ў свет у 1971 годзе, гэтая кніга прысвечана пытанням аўтарства выдатных беларускіх парадыйна-сатырычных паэм XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Пэўную ўнутраную сувязь з гэтымі пытаннямі мае змешчаны ў кнізе нарыс пра вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і літаратара Паўла Шпілеўскага. Болей »