Месца выхаду: Hajnówka
Дата выхаду: 1998
Рэдактар: Якімюк Марк
Перакладчык: Луба Віталь
Выдавец: Bratczyk
Памеры: 88 с.
ISBN: 83-907064-9-0
Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3692]
Дадатковая даведка: Кніжка выдадзена дзякуючы падтрымцы вернікаў Грэчаскай Царквы. Выданне блаславіў Яго Праасвяшчэнства Архіепіскап Беластоцка-Гданьскі Сава.
Святая Зямля — зямная айчына Ісуса Хрыста і духовая айчына ўсіх хрысціян. На працягу стагоддзяў было ў яе многа назваў: Хананейская Зямля, Палесціна, Запаветная Зямля, Ізраілева Зямля, Святая Зямля... Часта завуць яе Пятым Евангеллем. Тут дзеялася большасць здарэнняў Старога Запавету. Гэта менавіта зямля святых патрыярхаў: Аўраама, Ісаака і Іакава, зямля святых прарокаў: Ільі, Ісаіі, Іераміі і многіх іншых. Гэта таксама зямля, якую асвяцілі ступні Богачалавека Ісуса, Божай Маці і святых Апосталаў. Тут засяродзілася гісторыя духоўнага развіцця чалавецтва і тут адбылося здарэнне, якое змяніла ход гісторыі: тут Збавіцель свету паміраў на Крыжы і ўваскрос на трэці дзень, выходзячы са сваёй Магілы. Гэта таксама будучае месца самых важных здарэнняў у апошнія дні. (фрагмент)
Каталёг: BTH