Сіўко Франц

Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.

Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".

У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Сіўко Франц :: Выданьні

pdf
Сіўко Франц, Фабрыка Міжрэчча

Фабрыка Міжрэчча

ад паперні да вадаспада

Сіўко Франц

На мяжы XIX–XX стагоддзяў прыкладна дзесяцікіламетровая адлегласць ніжняга цячэння ракі Вяты, левага прытока Заходняй Дзвіны, змяшчала шэсць вадзяных прадпрыемстваў. Найбольш вядомае з іх – паперня (пазней – млын, затым – гідраэлектрастанцыя) у фабрычным пасяленні (асадзе) Міжрэчча. Гісторыі яго з’яўлення і зменам профіляў вытворчасці і, адпаведна, трансфармацыям назвы прысвечана гэтае ілюстраванае эксклюзіўнымі фотаздымкамі выданне. Болей »


epub
Сіўко Франц, Манерка

Манерка

Апавяданне

Сіўко Франц

Вады ў фабрычнай асадзе Міжрэчча ў любую пару года са збыткам. Асабліва ўвесну, калі пачынаецца на рацэ паводка, і яна, знябыўшыся за зіму пад сцюдзёным лядовым панцырам, весела шугае праз край берага ў прырэчную лагчыну, у так званы Халуй. Дзе надалей і застаецца да радасці спачатку жаб, што з прыходам цёплых дзён аздабляюць чэрава лагчыны звілістымі суплётамі жабурыння, пасля, бліжэй да сярэдзіны лета, – буслоў ды чапляў, што тым жабу... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Што раньш было

Што раньш было

Сіўко Франц

У выданне ўвайшлі артыкулы краязнаўчага зместу, агучаныя аўтарам падчас міжнародных навукова-практычных канферэнцый “Віцебскі край” у 2020–2022 гг. Амаль усе яны тэматычна звязаныя з малой радзімай пісьменніка і прысвечаныя сацыяльна-этнаграфічнаму ракурсу яе існавання ад часоў пракаветных да сённяшняга дня. Багата ілюстраваныя фотаздымкамі тэксты разлічаны на ўсіх, каму неабыякавы лёс нашай культурна-гістарычнай спадчыны. Болей »


pdf
Сіўко Франц, Бобрык Плясік і Цімоша

Бобрык Плясік і Цімоша

казка, апавяданне

Сіўко Франц

Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча* ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы, што чалавеку, што жывёле, – не вялікая радасць. Ні табе паразмаўляць з кім, ні падурэць, ні параіцца ў хвіліну няпэўнасці. (фрагмент) Болей »


epub
Сіўко Франц, Месяц-месячыку ясны

Месяц-месячыку ясны

Апавяданне

Сіўко Франц

Першы, каго Жэня бачыць ля дома, – бацька. Росцік Галуза сядзіць у альтанцы пры ўваходзе ў пад’езд і нервова, неяк похапкам, быццам некуды дужа спяшаецца, – манера, якой раней, да хваробы, за ім, здаецца, не заўважалася, – курыць. Спачатку Жэня бачыць толькі няясныя абрысы бацькавае далоні, што раз-пораз мільгае ў цемры на фоне асветленага цыгарэтаю фрагмента сцяны. Затым – правую палову Росцікавага твару з рыскаю вусоў па-над ротам. А ... Болей »


pdf
Сіўко Франц, Станкевіч Юры, Дыялог

Дыялог

Сіўко Франц, Станкевіч Юры

Гэтае выданне – своеасаблівая анталогія твораў, аб’яднаных сугучнасцю аўтарскіх поглядаў на з’явы грамадскага і культурнага жыцця Беларусі савецкага часу і так званага пераходнага перыяду. Аповесць Франца Сіўко “Удог” і раман Юрыя Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў” маюць як гарачых прыхільнікаў, так і непрыяцеляў, што з улікам надзённасці тэм і варыянтнасці іх інтэрпрэтацый цалкам зразумела. Творы, напісаныя на мяжы XX–XXI стcт. і ... Болей »


epub
Сіўко Франц, Цымант

Цымант

Аповесць

Сіўко Франц

Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха. Паўла Клімовіча, мужа сястры Алы, яна недалюблівала даўно — не ў апошнюю чаргу з-за пацвельванняў з яе нетутэйшага, грузінскага імя і ту... Болей »


epub
Сіўко Франц, Шула — мегаполіс

Шула — мегаполіс

Аповесць

Сіўко Франц

Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца. Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі, і яны без супынку нагадваюць пра сваю прысутнасць похаплівым шорганнем крылаў ды свежымі плямамі фекаліяў на доле. Вывадак асмялелых — ... Болей »


epub
Сіўко Франц, Тыдзень вялікай коткі

Тыдзень вялікай коткі

Аповесць

Сіўко Франц

— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. — Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і ўнукі таксама? А мы і чуць пра іх не чулі, і ведаць не ведаем. Пазнаёміў бы ўжо, ці што. Ёсць? Колькі? Ну, прызнайся! Твар яе пярэсціцца п... Болей »


epub
Сіўко Франц, Тры вярсты

Тры вярсты

Эсэ

Сіўко Франц

Адлегласць паміж могілкамі пры царкве Міколы Цуда­творца ў Качаках, дзе знаходзіцца сямейны некропаль Талстых, і магілаю Льва Талстога ў Яснай Паляне складае прыкладна тры вярсты. Пры жыцці пісьменніка яе пераадольвалі пехатой. Альбо конна: верхам на жарабцы, як сам гаспадар Яснай Паляны на сваім любімым Дэліры, ці ў брычцы або на падводзе, ці – узімку – на санях. Альбо – ужо бліжэй па часе да мяжы 19-20 стагоддзяў – на ровары. (фрагмен... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя