![]() |
![]() |
Кніга складаецца з дзевяці раздзелаў, дзе ў займальнай форме разгледжаны сістэмы маральных і маёмасных правоў аўтараў, распавядаецца, якія творы падлягаюць ахове, а якія не. Кожны ахвотны можа даведацца, як адбываецца перадача аўтарскіх правоў, на які час яны дзейнічаюць і ўрэшце — як абараніць свой твор ад неправамернага выкарыстання іншым чалавекам. У дадатках да кнігі змешчаны адрасы і тэлфоны ўстаноў, якія займаюцца абаронай аўтараў... More »
Зборнік змяшчае матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына», якая адбылася ў Гальшанах і Навагрудку 8-10 верасня 2006 г. Праблематыка дакладаў ахоплівае самы шырокі спектр праблем па гісторыі дынастыі Ягелонаў. Увага даследчыкаў сфакусіравана на такіх аспектах, як новыя інтэпрэтацыі традыцыйных гістарычных крыніц, нетрадыцыйныя крыніцы, манарх і яго двор, манархі грамадства. More »
Рассохлы парог хаты бацькаў пакінуць,каб ад долі ўцячы,-можаш. Туманны ўсход і пах ліпаў забыць,каб шумным асфальтам прайсціся,- можаш. Усмешку дзяцінства ды радасць жыцця пагасіць,каб далёкія мары наблізіць,- можаш. Слова- песню сваю ў пыл дарогі шпурнуць,каб хутчэй слупы верставыя міналі,- таксама можаш. А калі слязамі боль пакоціцца,калыханку матчыну ўспомні. Сакрат Яновіч More »
Язэп Драздовіч — адметная, яркая асоба ў беларускай культуры першай паловы XX стагоддзя. Таленавіты жывапісец і графік. адмысловы майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст — ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Вытокі ягонага мастацтва ідуць ад традыцыйна-народнага светаўспрымання. Асобныя пласты ягонай творчасці можна цалкам аднесці да прафесійнага мастацтва, іншыя — да наі... More »
У кнізе на падставе міждысцыплінарнага навуковага аналізу культурнага развіцця ў сучасным свеце, а таксама практычнага матэрыялу, вывучанага аўтарам непасрэдна падчас мэтавых вандровак у розных еўрапейскіх краінах і ЗША, асветлена надзвычай актуальная праблема мэтазгоднасць і шляхі захавання культурнай самабытнасці беларусаў ва ўмовах глабалізацыі. Адрасавана выкладчыкам, навукоўцам, студэнтам, асветнікам, чыноўнікам, — усім, хто цікаві... More »
Ці многа мы ведаем пра свой родны край, пра яго прыроду, багацці нетраў? Аўтар кнігі прапануе зазірнуць у таямніцы падземных скарбаў, каб пазнаёміцца з геалагічнай будовай і мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі Беларусі. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, настаўнікам, краязнаўцам. More »
Двое былых партызан, стрыечныя браты Берл і Джэк Каганы, напісалі кнігу ўспамінаў, у якой знайшлі адлюстраванне многія аспекты яўрэйскага побыту і лёсу іх роднага горада Навагрудка да і пасля вайны More »
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ім. Сябра Саюзу пісьменьні... More »
У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. More »
Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пр... More »