Дзейная старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцьця і адказвае на сто пытаньняў з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Івонкі Сурвілы, Паўліны Сурвілы, Янкі Сурвілы, Лявона Шыманца, Сяргея Навумчыка, Уладзіслава Яндзюка, а таксама фота з архіваў сем’яў Шыманцоў і Сурвілаў. Болей »
Хрысьціянская Царква мае сваю старую і багатую гісторыю дзе, акрамя яснага сьвятла, ёсьць і чорная ноч. Як хто, а перадусім культурны чалавек павінен знаць адно і другое. Ён павінен знаць гісторыю свае Царквы, яе вядучых духоўных. Цікава, што да гэтага часу Каталіцкая царква, якая ўважае сябе за першую і вядучую, да гэтага часу не выдала папулярнай біяграфіі папаў рымскіх, каб запазнаць сваіх вернікаў з заслугамі, якія яны прынесьлі да ... Болей »
Кніга нарысаў і артыкулаў нашырае звыклае хрэстаматыйнае ўяўленне аб творчасці беларускіх пісьменнікаў. Юны чытач пройдзе роднымі сцежкамі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, даведаецца пра вытокі творчасці сучасных пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей, П. Панчанкі, М. Танка, Я. Брыля і многіх іншых. Болей »
Пісьменнік смела і аб'ектыўна ўздымае шэраг экалагічных і сацыяльных праблем Беларускага Палесся, э болем і трывогай расказвае мастацкімі сродкамі ў сваім дзённіку аб тым, што давялося ўбачыць у час навуковай экспедыцыі, арганізаванай АН БССР. Для шырокага чытача. Болей »
Сучасныя варункі развіцця цывілізацыі маюць тэндэнцыю да ўсё большага дынамізму і мабільнасці, пашырэння і паглыблення глабалізацыйна-інтэграцыйных працэсаў. Развіццё транспартных камунікацый, сродкаў сувязі і, асабліва, інтэрнета, надало новыя імпульсы для наладжвання кантактаў паміж людзьмі розных культур, краін, этнасаў, што паўплывала на фарміраванне сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей, інтарэсаў, мас-культуры, свядомасці. Але раз... Болей »
Пачынаўся спякотны дзень лета 1939 года. Вясковы люд на «крэсах», унурыўшы галовы, поўныя невясёлых, тужлівых думак, валіў з косамі ды граблямі хто на сваю паласу, хто на панскую сенажаць. МІмаходзь сяляне кі-далі позІркі на пасажырскі поезд, што набліжаўся з бо-ку Міёраў да ДруІ. Шэрыя андаракі ды зрэбныя кашулі не звярнулі асаблівай увагі на цягнік мо таму, што ён тут праходзіў штодня, а хутчэй таму, што іх займаў іншы, чыста сялянскі... Болей »
Гэтая кніга – аповед пра дарогу, якая пачалася ў 1944 годзе ў Баранавічах, ідзе далей на захад праз ваенную й паваенную Нямеччыну, кіруецца далей на поўнач празь Ля-Манш у маляўнічую Шатляндыю, заварочвае на поўдзень у цэнтральную Англію ды вяртаецца на эўрапейскі кантынэнт у Бэльгію, каб адтуль, пасьля гадоў супольных вандровак, разыйсьціся вузейшымі індывідуальнымі сьцежкамі ў розныя бакі. На гэтай дарозе сустрэліся й дамовіліся трыма... Болей »
Калі дае збой эпоха — надыходзіць час культурных герояў. Тых, хто прымае выклік і адказвае за краіну. Крэатыўная контраэліта, самураі беларускага лёсу. Яны запаўняюць сабою — амаль аднаасобна — тыя культурныя нішы, дзе ў іншай сытуацыі тоўпіліся б дзясяткі аўтараў-канкурэнтаў. Артур Клінаў — яскравы пэрсанаж у манахромных культурных ляндшафтах нашых «нулявых». Рэжысэр і сцэнарыст айчыннага андэрграўнду. Вынаходнік буфэтаў, дызайнэр шпак... Болей »
У манаграфіі разгледжаны шляхі інтэграцыі прадстаўніц вышэйшага саслоўя былой Рэчы Паспалітай у склад дваранства Расійскай імперыі; выяўлены агульныя і рэгіянальныя тэндэнцыі развіцця шлюбна-сямейнай сферы ў беларуска-літоўскіх губернях; прааналізавана спецыфіка жаночай адукацыі; раскрыты прычыны і формы праяўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці прадстаўніц дваранскага саслоўя. Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі... Болей »
Двор у Туганавічах (былы Наваградскі павет), ва ўяўленні кожнага, хто захапляецца творчасцю А. Міцкевіча, непарыўна звязаны з імем паэта і з вобразам яго чароўнай музы — Марылі Верашчакі. У кнізе прасочваецца развіццё гэтага ўладання на працягу XV ст. — 30-ых гг. XX ст. Высвятляецца роля маёнтка і яго жыхароў у лёсе славутага паэта. Разлічана на гісторыкаў, краязнаўцаў, літаратуразнаўцаў, усіх, хто зацікаўлены мінулым нашай Бацькаўшчын... Болей »