![]() |
![]() |
У зборніку ўпершыню сабраны і пракаменціраваны дакументы, прысвечаныя выдатнаму дзеячу славянскай культуры, беларускаму гуманісту-асветніку, першадрукару Ф. Скарыну, а таксама матэрыялы, звязаныя з яго імем. Разлічан на спецыялістаў па старажытнабеларускай культуры, гісторыкаў, філосафаў, славістаў. Болей »
Алег Лойка вядомы чытачу як паэт, крытык, празаік — аўтар рамана пра Янку Купалу "Як агонь, як вада...". Герой яго новай кнігі — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго мужнае супрацьстаянне змрочным сілам мінулага, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »
«Францыск Скарына і яго час» — другая на Беларусі персанальная энцыклапедыя (пасля Купалаўскай). Асвятляе жыццё і творчасць усходнеславянскага і беларускага першадрукара, вучонага, асветніка і пісьменніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны. Даведнік фактычна з’яўляецца падрахункам развіцця скарыназнаўства ў краіне. У кнізе 728 артыкулаў. Змешчаны артыкулы пра ўсе выданні Ф. Скарыны, у якіх даецца аналіз структуры выдання і паліграфічных... Болей »
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »
Хаім Суцін — легендарны мастак XX стагоддзя родам з беларускага мястэчка. Кніга апісвае шлях хлопчыка з беднай сям’і да сусветнай славы і тлумачыць, чаму так важна верыць у сябе, бачыць прыгажосць у самых простых рэчах і ісці да мары, нягледзячы ні на што. Гісторыя адаптавана для дзяцей, напісана жывой і зразумелай мовай і дапоўнена бясплатным падкастам. Болей »
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »
Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Халоднае сэрца". Літаратурную плошчу "Халоднага сэрца" падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі – пераклад вядомага класіка на беларускую мову ад Альгерда Бахарэвіча. Другая – схаваны ў аблічча паслямовы новы раман Бахарэвіча, пад... Болей »
Хатняе стагоддзе – кніга роздум, кніга-хроніка. Сакрат Яновіч, як зазначае сам, пішучы нешта, вяртаецца, шліфуе кожнае слова, кожны сказ так, каб нават найкарацейшае выказванне давала поўны спектр вобразаў, пачуццяў, уяўленняў. Ён не марнуе словаў, не стварае з іх шырока-доўгага апісання нейкай з’явы. Стараецца адным-двума словамі, трапна дабранымі, дашліфаванымі, выказаць усю поўніцу таго, што кружыць па галаве, што вярэзіць душу, што ... Болей »
В книгу входят две повести Алеся Адамовича, созданные на документальном материале и посвященные трагическим событиям Великой Отечественной войны. В центре обеих повестей действия гитлеровцев на временно оккупированной территории Белоруссии, повествование о кровавой сущности философии фашизма. Болей »