Колькі іх на Беластоцкай зямлі! Каб сказаць, што столькі, колькі на пагодным начным жнівеньскім небе зорак, то і гэта не было б перабольшаннем. З назвай кожнага мястэчка ці вёскі, пагорка або далінкі, нават за кожным вірам у рэчцы або валуном у полі - усюды затаіліся калі не легенда, то згадка, як небылічка, то сказ, а часам доўгае, напоўненае незвычайнымі падзеямі апавяданне. Болей »
У манаграфіі апісваецца дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле сферы выкарыстання, актыўнасці выкарыстання і стылістычнай афарбоўкі; разглядаюцца гісторыя беларускай лексікаграфіі і асаблівасці фіксацыі групы асабовых назоўнікаў у розных слоўніках XX ст. Публікацыі спецыялістаў па актуальных праблемах развіцця лексічнага складу беларускай мовы змешчаны ў асобным раздзеле. Болей »
Другі том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Сельская гаспадарка" падрыхтаваны на тых жа тэарэтычных і мэтадалагічных прынцыпах, што і першы том. У гэты том уключана 354 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне і супрацьпастаўленне лексікі 15-ці прадметна-тэматычных груп паводле "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання атласа беларускай мовы" (Мінск, 1971). Гэта: нябесныя свяцілы, метэаралагіч... Болей »
Апошні пяты том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" уключае 337 лінгвістычных карт. Пераважная большасць карт прысвечана семантыцы слоў. У томе змешчана таксама значная колькасць карт па словаўтварэнні і націску. Частка карт прысвечана адрозненням у навзах посуду і плеценых вырабаў. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў, таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай. <br /><br /><br /> &... Болей »
Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвісты... Болей »
Доступ да гэтай кнігі доўгі час быў вельмі абмежаваны — выдатны беларускі мовазнаўца 0. В. Воўк-Леваноріч у 30-я гады быў рэпрэсіраваны, а лічаныя экземпляры яго кнігі з'яўляюцца сёння бібліяграфічнай рэдкасцю. Дадзенае — другое — выданне перадрукавана з мікрафільма, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Болей »
В энциклопедии представлены современные материалы об одной из самых распространённых культур Беларуси — льне. Освещены вопросы биологии, селекции, агротехники возделывания, в частности борьбы с болезнями и вредителями льна. Большое внимание уделено истории и перспективам развития льноводства, традиционным и новейшим технологиям переработки льна, использованию его в декоративно-прикладном искусстве, в сфере дизайна и моды. В книге содерж... Болей »
Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці — хаця б фармальна — на стварэнне Савецкай Беларусі. Кніга разлічаная не толькі на спецыялістаў-... Болей »
У выданні адлюстроўваюцца асноўныя этапы навуковай, вучэбна-метадычнай і педагагічнай дзейнасці доктара філалагічных навук, прафесара І. Я. Лепешава. Даецца пералік апублікаваных прац навукоўцы ў галіне беларускага мовазнаўства, іншыя звесткі пра яго навуковую дзейнасць. Болей »
У васнове мастацтва ўзгадаваньня павінен быць пакладзены наступны прынцып, які ў вапрычонасьці павінны мець на ўвазе тыя, каторыя загадзя ўкладваюць пляны ўзгадаваньня: трэба ўзгадоўваць дзяцей адносна не да сучаснага, але да прышлага, магчыма лепшага стану роду чалавечага і да ягонага поўнага пакліканьня. Звычайна-ж бацькі ўзгадоўваюць сваіх дзяцей адно гэтак, каб яны прыдатнымі былі для сучаснага сьвету, хоць нават і сапсутага. Але ян... Болей »