Басюк Іван, Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі

Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі

Манаграфія

Басюк Іван

Месца выхаду: Горадня

Дата выхаду: 2003

Рэдактар: Смалянчук Аляксандр

Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы

Выдавецтва/ друкарня: ГрДУ

Памеры: 238с., 21см

ISBN: 985-417-579-0

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура; Палітыка; Грамадзтва; Мэмуары

Copyright © 2003 by Іван Басюк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [603]

УДК: 94(47+57) «1941/45»

Дадатковая даведка: http://www.grsu.by --

Манаграфія Івана Басюка спроба дасьледваць гісторыю пачатку вайны Савецкага Саюза з яе былым хаўрусьнікам нацысцкай Нямеччынай. У савецкія часы існаваў жорсткі падзел гістарычных дасьледваньняў па тэматыках. З-за гэтага тэма пачатку вайны была “вотчынай” расейскіх гісторыкаў, якія асаблівай увагі гэтай тэме не надавалі па вядомых прычынах. Аўтар манаграфіі ўпершыню намагаецца акрэсьліць прычыны і хаду баявых дзеяньняў на заходняй мяжы БССР і правалу савецкіх войскаў ў Заходняй Беларусі. Аўтар закранае аспэкты падрыхтоўкі Заходняй Беларусі ў якасьці тэатра баявых дзеяньняў, пляны прыкрацьця заходняй мяжы БССР, баявыя дзеяньні войскаў Заходняга фронту 1-га фармаваньня, а таксама праблему Наваградзкага “катла”. Дадзеная манаграфія – першая ў беларускай гістарыяграфія сыстэмнае і комплекснае дасьледваньне вышэй азначаных тэмаў. Цэнтральная тэма дасьледваньня манаграфіі – Навградзкі “кацёл”, які намаганьнямі аўтара быў адкрыты для чытача.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Басюк Іван, Навагрудскі „кацёл”

Навагрудскі „кацёл”

Басюк Іван

Манаграфія прысвечана пачатковаму перыяду Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Упершыню ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі зроблена спроба даследаваць „белую пляму” вайны - Навагрудскі „кацёл”, перыяд мужнай барацьбы 11 дэвізій Заходняга фронту супраць 25 дывізій групы армій „Цэнтр” у Налібоцкай пушчы летам 1941 года. Аўтар даследуе і выказвае свой поглыд на прычыны часовых няўдач савецкіх войск на тэрыторыі Беларусі ў пача... Болей »