Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017-03
Рэдактар: Булгакаў Валер
Выдавец: Гайсак
Памеры: 280 с.
Copyright © 2017 by ARCHE
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1859.]
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, "Плошча герояў"), прозы (Марлена Штрэрувіц, "Маякоўскірынг", Клемэнс Ё. Зэтц, "Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці", Катарына Рызэ ("Вільма выдае замуж сваю ўнучку"), і вершаў у прозе. У выпуску таксама друкуюцца глыбокія рэфлексіі на тэму аўстрыйскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, дэмаграфічнага становішча і гісторыі аўстрыйскай літаратуры.
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: ARCHE
Зьмест
Бэрнгард Томас, Плошча герояў
Вайгель Ганс, Кавярня як воля і ўяўленьне
Гаўс Карл-Маркус, Ад жальбаў і ад сьмешкаў — да аўстрыйскай пачуцьцёвасьці
Гаўс Карл-Маркус, Аўстрыя ў 2025 годзе
Докс Георг, Масквін Андрэй, Уводзіны
Зэтц Клемэнс Ё., Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці
Кленк Флярыян, «Даўней тут быў канец сьвету» — На мяжы Аўстрыі
Лісман Конрад Паўль, І таго мне досыць. Прамова з нагоды адкрыцьця Зальцбурскага фэстывалю ў 2016 г.
Масквін Андрэй, Некалькі слоў пра аўтара і яго п’есу
Польгар Альфрэд, Тэорыя «Café Central»
Рызэ Катарына, Вільма выдае замуж сваю ўнучку. Занатоўкі
Торбэрг Фрыдрых, Рэквіем па старшым афіцыянце
Шміт-Дэнглер Вэндэлін, Аўстрыйская літаратура пасьля 1945 году
Шоль Зузана, Менск — дзе мае дзяды сталі дрэвамі
Штрэрувіц Марлена, Маякоўскірынг
Эрдгайм Кляўдыя, У жыдоўскім месьце (фрагмэнты)
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае грунтоўнае на дадзены момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеных на нашых... Болей »
Гэты нумар — не толькі пра гісторыю, але і пра апошнія палітычныя падзеі ў краіне. У нумары: — гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; — падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; — аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета, — прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і о... Болей »
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі; – нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР; – ажыццяўленне беларусазнаўчых да... Болей »
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... Болей »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюст... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год). Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г., новая палітычная геаграфія Украіны пасля прэзідэнцкіх выбараў. Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. Болей »
Выпуск прадстаўляе беларускаму чытачу надзвычай грунтоўныя даследаванні польска-беларускага гісторыка і сацыёлага Севярына Віславуха (1900-1968), прысвечаныя працэсам фармавання нацыянальнай свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі ў 1930-ыя гады. Гэтыя даследаванні, прыведзеныя ў 10 паветах, ахапілі больш за 100 тыс. чалавек. Яны будуць цікавыя як прафесійным даследчыкам, так і простым людзям, зацікаўленым штодзённым жыццём сваіх продкаў у... Болей »