Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Народная асвета
Памеры: 319 с., 21 см
ISBN: 5-341-01145-7
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура
Copyright © 1993 by Сідарцоў У.Н., Фамін В. М.
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2270]
УДК: 947.6(075.3)
Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пера-варотам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., i ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэма-гагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай буду-чыні для ўсіх працоўных, а таксама рэпрэсіямі i насіллем яны ўстанавілі ў краіне антынародны таталітарны рэжым, які праіснаваў болын за 70 гадоў. Народу ў якасді сацыяльнага эксперименту быў навязаны такі варыянт сацыяльна-эканамічнай i палі-тычнай арганізацыі грамадства, пры якім чалавек ака-заўся ў поўнай залежнасці ад дзяржавы i яе партыйна-наменклатурнай улады. Таму дасягненні i поспехі ў галіне эканомікі i сацыяЛьнай сферы пастаянна азмрочваліся бяспраўнасцю чалавека, нацыянальным i культурным прыгнётам. Рост эканомікі, якая грун-тавалася на паднявольнай працы, не прадухіліў непаз-бежнасці разлажэння таталітарнага рэжыму, а разам з ёю i ўсіх дзяржаўных i грамадскіх структур. Крах таталітарызму ў пачатку 90-х гадоў i яго галоўнага ядра — КПБ—КПСС даў народу новы шанс для пабу-довы сапраўды дэмакратычнага грамадства, поўнага разняволення чалавека.
Выдаўцы і выдавецтвы: Народная асвета
Каталёг: BTH